Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Газпром” можа зноў абмежаваць падачу газу ў Беларусь 13:54, 22/11/2002
Расейскі бок можа зноў пайсьці на абмежаваньне падачы газу ў Беларусь, калі рэспубліка ня будзе выконваць свае абавязацельствы па аплаце пазык за яго пастаўку. Пра гэта заявіў інтэрвію “Медиафакту” намесьнік старшыні праўленьня ААТ “Газпром” Аляксандар Разанаў. Ён нагадаў, што на сёньня сума пазак Беларусі за газ, пастаўлены ў 2002 годзе, складае каля $80 млн. “У 2003 годзе “Газпром” паставіць Беларусі газ у колькасьці 10,2 млрд. кубамэтраў па ўнутрырасейсім кошце 24 даляры. Мы лічым няправільным, калі ўнутры Беларусі спажыўцы атрымоўваюць той самы газ па кошце 48 даляраў”, -- адзначыў Разанаў.
Намесьнік старшыні праўленьня таксама падкрэсьліў, што ў адпаведнасьці з кантрактам на наступны год пастаўкі газу ў Менск будуць ажыцьцяўляцца толькі з умовай аплаты ў грашовым эквіваленце. “У выпадку невыкананьня абавязацельстваў Менскам па сваіх пазыках, умовы паствак газу ў Беларусь на наступны год могуць перагледзіцца”, - сказаў Разанаў. Паводле ягоных словаў, “Газпром” лічыць магчымым для сябе канвэртыраваць частку пазыкі Беларусі за пастаўку газу ў акцыі кампаніі “Белтрансгаз”. “Для нас зьяўляецца важным удзел у дзейнасьці такой кампаніі, якой зьяўляецца “Белтрансгаз”, -- дадаў Разанаў. Ён нагадаў, што “Газпром” заключыў пагадненьне на пастаўку газу ў Беларусь зь незалежнымі вытворцамі газу, у адпаведнасьці з гэтымі пагадненьнямі да канца 2002 году кампанія “Итера” паставіць Менску 1 млрд.720 млн. кубамэтраў газу, кампанія “Транснафта” – 470 млн. кубамэтраў газу, да 300 млн. кубамэтраў газу Менску паставяць іншыя незалежныя вытворцы. “Паводле нашых ацэнак, гэтай колькасьці газу хопіць Беларусі да канца гэтага году”, -- сказаў Разанаў.