Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сэканомім і разьлічымся з “Газпромом”... 16:36, 22/11/2002
Урад Беларусі дасягнуў дамоўленасьці з расейскім ААТ “Газпром” аб пагашэньні запазычанасьці за пастаўкі прыроднага газу ў рэспубліку. Як паведаміў прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі, выступаючы перад дэпутатамі беларускага “парлямэнту”, у 2003 годзе рэспубліка выплаціць “Газпрому” роўнымі долямі 150 млн. даляраў ЗША пазыкі мінулых гадоў. Прэм’ер таксама падкрэсьліў, што кошт энэргарэсурсаў, спажываемых Беларусяй у зімовы пэрыяд, складае каля 160 млн. даляраў. У гэтай сувязі ўрад паставіў задачу зьнізіць спажываньне энэргарэсурсаў зімой на 10-15%, а таксама максымальна выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва.