Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МКСП заяўляе аб спыненьні ўсялякіх стасункаў з цяперашнім кіраўніцтвам ФПБ 16:47, 22/11/2002
Прадстаўнік Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў (МКСП) Вадзім Барысаў абвінавачвае Беларусь у парушэньні прафсаюзных правоў. Выступаючы на адкрыцьці ІV зьезду Федэрацыі прафсаюзаў Украіны, Барысаў заявіў, што ўлады Беларусі працягваюць весьці курс на пераўтварэньне прафсаюзаў у інструмэнт свайго палітычнага ўплыву. “Дзеяньні, якія ўлады Беларусі дапусьцілі адносна Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і лідэраў галіновых прафсаюзных арганізацыяў, знайшлі самую жорсткую ацэнку МАП і міжнароднага прафсаюзнага руху”, – сказаў Барысаў. Сорамна, дадаў ён, што ў эўрапейскай краіне зьневажаюцца асноўныя правы прафсаюзаў.
Прадстаўнік МКСП выказаў упэўненасьць, што такая палітыка дзяржавы і новых прафсаюзных кіраўнікоў, якія прыйшлі з прэзыдэнцкай адміністрацыі, вядзе іх да поўнай міжнароднай ізаляцыі. МКСП афіцыйна заявіла пра тое, што спыняюца ўсялякія адносіны з цяперашнім кіраўніцтвам ФПБ. Беларуская дэлегацыя ў адказ выказала свой пратэст адносна выступу Вадзіма Барысава і запатрабавала ад прадстаўніка МКСП публічных прабачэньняў.