Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія электрастанцыі перавядуць на драўніннае паліва 15:13, 26/11/2002
200 млн.даляраў ЗША дазволіць штогод эканоміць перавод беларускіх электрастанцыяў на драўніннае паліва. Першай цеплавой электрастанцыяй, якая будзе працаваць на драўнінных адходах, стане Беларуская ГРЭС, паведаміла газэта “Советская Белоруссия”.
Канцэрн “Белэнэрга” распачне рэалізацыю праекту, распрацаванага Аб’яднаным інстытутам энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў “Сосны”, ужо ў наступным годзе.