Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сумленных выбараў не дачакаецеся 16:17, 26/11/2002
Афіцыйныя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі наконт выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў ставяць пад сумнеў імкненьне ўлады правесьці свабодныя і сумленныя выбары. З такой заявай 26 лістапада выступіў Беларускі Гэльсынскі камітэт.
Як адзначаецца ў заяве БГК, Лукашэнка заявіў, што ён прыкладзе ўсе намаганьні для таго, каб выбары былі дэмакратычнымі; што падчас выбараў у мясцовыя Саветы павінны прыйсьці людзі для працы з выканаўчай уладай адзінай камандай; што прадстаўніцтва жанчын і моладзі павінна быць ня меней з 40 адсоткаў; што адметнай рысай выбараў - 2003 стане абавязковае запаўненьне кандыдатамі дэклярацыі аб даходах; што самая малая недакладнасьць у зьвестках стане падставай для выключэньня кандыдата з перадвыбарчай гонкі.
Згодна паведамленьню старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, каштарыс, які закладзены ў праект бюджэту наступнага году, прадугледжвае толькі 59 адсоткаў ад рэальнага кошту выбарчай кампаніі. Іншыя крыніцы фінансаваньня забароненыя дзейным заканадаўствам. Такім чынам, падсумоўваюць праваабаронцы, асноўным рэсурсам на выбарах стане адміністратыўны рэсурс. Незалежныя кандыдаты ставяцца апрыёры ў нявыгадныя ўмовы. Старшыня ЦВК адмовілася азнаёміць грамадзкасьць з мэтадычнымі рэкамэндацыямі ўчастковым камісіям, якія ў адпаведнасьці з выбарчым кодэксам павінны быць зацьверджаныя Пастановай ЦВК і мець статус адкрытай інфармацыі. Беларускі Гэльсынскі камітэт нагадвае, што парушэньні падчас выбараў дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў” і прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прывялі да зьніжэньня ўзроўня даверу насельніцтва да ўлады і пацягнулі сур’ёзныя эканамічныя і палітычныя наступствы для дзяржавы.