Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гомельшчына запазычыла за газ 14,4 мільёнаў даляраў 15:07, 26/11/2002
Запазычанасьць Гомельскай вобласьці за газ складае 14,4 млн.даляраў. Амаль палова гэтай сумы прыпадае на прадпрыемствы жылкамунгасу. Аднак найбольшую запазычанасьць маюць адкрытыя акцыянэрныя таварыствы “Рэчыцдрэў” і “Гомельдрэў”, паведамляе БелаПАН.
Паводле намесьніка генэральнага дырэктара ВА “Гомельаблгаз” Васіля Белагуба, вобласьць своечасова разьлічваецца па бягучых плацяжох і нават перавыконвае плян разьлікаў на 3 адсоткі. Аднак існуюць старыя пазыкі. Таму перад усімі прадпрыемствамі Гомельшчыны пастаўленыя жорсткія ўмовы: разьлічвацца на 100 адсоткаў за бягучыя пастаўкі, увесьці жорсткі ўлік і эканоміць газ, каб укласьціся ў адведзены ліміт выкарыстаньня гэтага віду паліва.