Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На мясцовыя выбары выдзялілі 10 559 600 000 рублёў 10:39, 26/11/2002
На надыходзячыя ўвесну выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў плянуецца выдаткаваць 10 мільярдаў 559 мільёнаў 600 тысяч рублёў. Адпаведны каштарыс выдаткаў, а таксама каляндарны плян арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў і формы выбарчых дакумэнтаў зацьвердзілі члены Выбарчай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў на паседжаньні, якое прайшло 25 лістапада пад старшынствам Лідзіі Ярмошынай.