Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Парыжы зьбярэцца Камісія ПАРЭ па вышуку зьніклых беларускіх апазыцыянэраў
16:44, 26/11/2002

27 лістапада ў Парыжы зьбярэцца адмысловая камісія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па расьсьледаваньні абставінаў зьнікненьняў у Беларусі людзей па палітычных матывах. Пра гэта паведамляе афіцыйны інтэрнэт-сайт Рады Эўропы. Нагадаем, што камісія была створаная камітэтам па прававых пытаньнях і правах чалавека ПАРЭ. Ачоліў камісію расейскі дэпутат Сяргей Кавалёў, намесьнік старшыні – брытанскі палітык, лейбарыст Кевін Макнамара. У яе складзе 10 дэпутатаў – прадстаўнікі Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Расеі, Турцыі і Ўкраіны.

Камітэт зьбярэцца ў Парыжы, каб абмеркаваць інфармацыю, атрыманую ад беларускага ўраду датычна “чатырох асаблівых выпадкаў”. Маюцца на ўвазе зьнікненьні палітыкаў Юры Захаранкі і Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага. Нагадаем, што 11 кастрычніка Сяргей Кавалёў накіраваў у беларускі парлямэнт дакумэнт з афіцыйнай інфармацыяй пра пачатак дзейнасьці камісіі і просьбай аб супрацоўніцтве. У пасланьні Кавалёва ўтрымліваўся шэраг пытаньняў, датычных зьнікненьняў Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадзкага, у прыватнасьці, - які статус расьсьледаваньняў па гэтых справах; на якім этапе яны знаходзяцца; як улады тлумачаць тое, што ім не ўдалося расьсьледаваць зьнікненьні згаданых асобаў; якія меры прымаюцца на дадзены момант для атрыманьня новай інфармацыі аб зьніклых і чым тлумачыцца тое, што слуханьне судовай справы па зьнікненьню апэратара Зьмітра Завадзкага было закрытым.
Падчас сустрэчы сябры камісіі падзеляцца сваімі высновамі і напрацоўкамі з прадстаўніком беларускага ўраду.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: