Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адхілены зыск тэлекампаніі НТВ-плюс да беларускай тэлевізіі 10:35, 26/11/2002
25 лістапада Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі адмовіў у разглядзе зыску расейскай тэлекампаніі “НТВ-плюс” да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (НДТРК) Беларусі. Як патлумачыў журналістам у Менску судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суда Рыгор Маркоўскі, адозва выкліканая няправільным афармленьнем зыску. Паводле ягоных словаў, у зыскавай заяве не было абгрунтаваньня запатрабаванай расейцамі сумы спагнаньня з НДТРК. Зыск вернуты заявіцелю. У той самы час судзьдзя ня выключыў паўторнага звароту заявіцеля пасьля выпраўленьня ім недахопаў заявы.
Нагадаем, “НТВ-плюс” 11 лістапада зьвярнулася ў Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі з патрабаваньнем матэрыяльнай кампэнсацыі за несанкцыянаваную трансьляцыю НДТРК 31 траўня 2002 году стартавага матчу Чэмпіянату сьвету па футболе “Францыя-Сенегал”.