Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рост таваразвароту паміж Беларусяй і Іракам за 9 месяцаў сёлетнага году склаў 40 адсоткаў да аналягічнага пэрыяду мінулага году, нягледзячы на ўсе санкцыі і рэзалюцыі адносна Ірака. Пра гэта заявіў у аўторак падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Іраку ў Беларусі Дайф Ахмэдам старшыня “палаты прадстаўнікоў” Вадзім Папоў, паведамляе “Медиафакт”. Сьпікер высока ацаніў “мужнае рашэньне” ірацкага народа аб допуску на сваю тэрыторыю міжнародных інспэктараў. Ён адзначыў, што рэзалюцыя Рады бясьпекі ААН, якая дазваляе пазьбегнуць прымяненьня сілы, зьявілася дзякуючы пазыцыі Расеі й Францыі. Тым не менш, ЗША “будуць выкарыстоўваць любую падставу, каб пачаць ваенныя дзеяньні ў Іраку”, упэўнены старшыня ніжняй палаты “парлямэнту”.
Разам з тым, ён выказаў упэўненасьць у тым, што з пачаткам дзейнасьці міжнародных інспэктараў на тэрыторыі Іраку вырашэньне канфлікту “пройзе па мірным шляху”. На думку Папова, усе санкцыі адносна гэтай краіны будуць з часам адмененыя, што дазволіць Іраку аднавіць “нармальныя эканамічныя стасункі з усімі суседзямі”.