Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі будуць здымаць відэакліп пра гімн краіны з удзелам Лукашэнкі 10:38, 26/11/2002
У супрацоўнікаў беларускай Агульнанацыянальнай тэлевізіі зьявілася арыгінальная ідэя зьняць відэакліп пра гімн краіны. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, асноўная ідэя кліпа – стварэньне яскравага вобразу адзінства грамадзян краіны падчас выкананьня дзяржаўнага гімну.
Плянуецца, што запіс пройдзе 7 сьнежня 2002 году ў гістарычным цэнтры Менску. У акцыі зьбіраецца ўдзельнічаць кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Для пасьпяховага правядзеньня відэазапісу мяркуецца прыцягнуць міліцыю, а менскаму гарвыканкаму загадалі ўзяць на сябе клопат па ўпарадкаваньні працы аўтатранспарту ў момант здымак, падключэньню дадатковага асьвятленьня і разьмяшчэньня тэлевізійнага абсталяваньня.