Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Как сообщает агенство "Интерфакс", лидер Союза правых сил Борис Немцов считает, что введение Россией единой валюты с Беларусью будет способствовать уходу с политической сцены Александра Лукашенко.
Уладзімер Пуцін заявіў, што працэс будаўніцтва “саюзнай” дзяржавы Расеі й Беларусі будзе інтэнсіфікаваны ў рамках узгадненьня “саюзнага” канстытуцыйнага акту. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", прэзыдэнт Расеі пасьля сустрэчы з кіраўніком Беларусі падкрэсліў, што “ёсьць усьведамленьне самага галоўнага – працэсы будаўніцтва саюзнае дзяржавы павінны атрымаць працяг”.
У Беларусі хутчэй пераможа дэмакратыя і будуць захоўвацца правы чалавека, калі Расея далучыцца да рашэньня Эўразьвязу і ЗША і забароніць уезд на сваю тэрыторыю прадстаўнікам вышэйшага беларускага кіраўніцтва на чале з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Такую думку выказаў "Интерфаксу" былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч.
Дачыненьні зь Беларусяй былі адной з тэмаў, якія абмяркоўваліся на сустрэчы прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і старшыні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Пэтэра Шыдэра. Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька. Сустрэча Ўладзімера Пуціна і Пэтэра Шыдэра адбылася сёньня ў маскоўскім комплексе “Валынскае”.
“Прыйшоў час параўнаць гадзіньнікі зь Беларусяй па пытаньнях інтэграцыі”, -- так сказаў сёньня Ўладзімер Пуцін перад пачаткам перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам. Беларускі лідэр абверг чуткі аб тым, што Расея здае Беларусь пад узьдзеяньнем Захаду. Пуцін, у сваю чаргу, як перадае “Эхо Москвы” сказаў наступнае: “Расея так шмат аддала за апошняе дзесяцігодзьдзе, што пытаньне аб “аддаваць” не паўстае – мы будзеМ браць, але ў рамках дамоўленасьцяў і міжнародных пагадненьняў”.
Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) узнагароджаная прэміяй “Залатое пяро свабоды – 2003” Сусьветнае арганізацыі газэт. Гэтае рашэньне абвешчана 26 лістапада падчас сустрэчы сябраў Рады Сусьветнай асацыяцыі газэт (САГ) у Маскве.
У Менску чакаюць выбачэньняў ад Прагі за адмову выдаць візу Аляксандру Лукашэнку, які плянаваў прыняць удзел у саміце НАТО, што праходзіў у Чэхіі з 21 па 22 лістапада. Як заявіў у аўторак РІА “Новости” намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Аляксандар Міхневіч, яго рэспубліка не пакіне гэты інцыдэнт “без адэкватных крокаў” перадае БелаПАН.
Расея занепакоеная захаванасьцю сваёй уласнасьці на нафтапрадуктапровады, разьмешчаныя на тэрыторыі Беларусі. Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, “асаблівая ўвага” гэтай праблеме надзялялася на сустрэчы прэм’ер-міністра Расеі Міхаіла Касьянава і прэзыдэнта дзяржаўнай трубаправоднай кампаніі “Транснафтапрадукт” Сяргея Маслава.
Аляксандар Лукашэнка будзе падпісваць новы закон аб вывадзе “Белтрансгазу” са сьпісу прадпрыемстваў, якія не падлягаюць прыватызацыі. Ён паведаміў, што гэта адбудзецца, “як толькі дакумэнт будзе ў яго на стале на наступным тыдні”. Паводле Лукашэнкі, гэтую прапанову ён сам унёс у парлямэнт, перадае ИТАР-ТАСС.
Аляксандра Лукашэнку не засмуціла рашэньне амэрыканскіх уладаў забараніць яму ўезд у ЗША. У размове з журналістамі ў сераду па прыбыцьці ў Маскву беларускі лідэр заявіў, што “раз они /США/ приняли такое решение, значит им это выгодно”. “Я до сих пор в США по вопросам двусторонних отношений не был, обойдемся и сейчас”, -- сказаў Лукашэнка.
У падмаскоўнай рэзыдэнцыі “Валынскае” прэзыдэнта Беларусі будзе прымаць Уладзімер Пуцін. Пратакольная характарыстыка візыту – працоўны – зь небывалай дакладнасьцю адлюстроўвае яго сутнасьць. Разграбаць сьвежыя завалы ў расейска-беларускіх дачыненьнях для нашага візытэра – ой і якая праца, прычым малапрыемная, бо ён сам гэтыя завалы і нарабіў. Па сутнасьці, Лукашэнка загнаны ў кут. Спроба ягонага зьбліжэньня з Захадам бясслаўна правалілася. Эўрапейскія лідэры далі Аляксандру Рыгоравічу зразумець, што саюз мух з катлетамі іх, як і Пуціна, не натхняе. Мала таго, што Лукашэнку адмовілі ва ўезьдзе ў Прагу на саміт НАТО, дык яшчэ 14 краін ЭЗ дамовіліся ўвогуле не пускаць яго да сябе, а ЗША далучыліся да гэтай дамоўленасьці.
Меркаваньне, што прэзыдэнт Лукашэнка падчас візыту ў Маскву сустрэнецца з Пуціным, не сумяшчаецца з уяўленьнем аб цывілізаванай палітыцы. Бывае, што прэзыдэнты самых братэрскіх краін сварацца і нават выказваюцца адзін аб адным па-казарменаму, як, напрыклад, выказаўся днямі прэсавы сакратар канадзкага прэм’ера пра Буша. (Франсуаза Дзюкро, якой зараз пагражае адстаўка, назвала Буша “придурком” у прысутасьці журналіста за тое, што замест мадэрнізацыі НАТО амэрыканскі прэзыдэнт займаецца глупствамі кшталту вайны з Іракам. – Рэд.) Пасьля такіх эскапад наступае натуральнае, але вельмі пераадольнае прахалоджаньне. Часам на аднаўленне адносінаў патрэбны месяц-другі, часам год.
У сераду ў Маскву на адзін дзень прылятае Аляксандар Лукашэнка. Не дапушчаны на нядаўні саміт НАТО ў Празе, ён адклаў свой візыт у Кіргізію і стаў зараз далёка ня самым жаданым госьцем нават у Расеі. Але тым не менш Лукашэнка ляціць у Маскву. Безумоўна, у рэзыдэнцыі “Валынскае” ён зробіць спробу аднавіць палітычныя сувязі з Пуціным, але большае значэньне для яго зараз мае эканоміка: нафта, якую не набываюць, і газ, які не даюць.
Славакія не прымае ніякага рашэньня па пытаньні забароны ва ўезьзде на сваю тэрыторыю вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі. Як заявіў журналістам у аўторак у Менску часовы даверчы ў справах Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мачышак, “Славакія ў большасьці выпадкаў далучаецца да рашэньняў Эўразьвязу, аднак па дадзеным пытаньні не было прынята ніякага рашэньня, ня быў запушчаны механізм далучэньня асацыяваных сябраў”.
Ужо больш за 11 месяцаў беларускае Міністэрства інфармацыі ня можа і ня хоча афіцыйна рэгістраваць газэту “Московский комсомолец в Белоруссии”. Гэта юрыдычны нонсэнс, бо згодна дзейнаму заканадаўству друкаваныя СМІ ў нашай краіне павінны быць зарэгістраваныя за месяц, у скрайнем выпадку – за два. Але, гледзячы на ўсё, прычына нерэгістрацыі ў Беларусі дачэрняга падразьдзяленьня самага папулярнага маскоўскага выданьня ляжыць у палітычнай плоскасьці.
Урад ЗША спыняе выдачу ўязных візаў для “афіцыйных і прыватных паездак” Аляксандру Лукашэнку, а таксама яшчэ сямі “іншым высокапастаўленым афіцыйным асобам ягонага ўраду”.
Як перадае карэспандэнт РІА “Новости” пра гэта аб’явіла прэсавая служба Дзярждэпартамэнту ЗША, згодна заяве якой забарона на выдачу амэрыканскіх візаў для Лукашэнкі і шэрагу асноўных сябраў беларускага кабінэту ўступіла ў сілу ў аўторак, 26 лістапада.
Банк Расеі пералічыць Беларусі чарговую траншу ў 1,5 млрд. руб для стабілізацыі нацыянальнай валюты, паведаміў прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін на сустрэчы зь беларускім лідэрам Аляксандрам Лукашэнкам.
Беларусі да 2010 году неабходныя замежныя інвэстыцыі у аб’ёме 13 млрд.USD, заявіў віцэ-прэм’ер, міністар эканомікі рэспублікі Андрэй Кабякоў на міжнародным Беларускім інвэстыцыйным форуме ў Менску ў сераду.
У лістападзе ў Беларусі працягваўся рост тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. На 1,2 адсоткі павялічылася квартплата (плата за тэхабслугоўваньне), на столькі сама падаражэлі ацяпленьне, гарачая і халодная вада. На 57,3 адсоткі вырас кошт электраэнэргіі (для гарадзкіх жыхароў, якія пражываюць у дамах з газавымі плітамі), на 63 адсоткі - газу.
У Беларусі зафіксаваны ўсплёск інфляцыі. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, за першыя два тыдня лістапада спажывецкія кошты павялічыліся на 2,3 адсоткі (за першы тыдзень - на 0,7, за другі - на 1,6). Вышэй рост коштаў у першыя два тыдні месяца быў толькі ў лютым (на 2,5 адсоткі), а з траўня месячны рост коштаў быў у межах 1,1-2,2 адсоткі. Асноўнай прычынай цяперашняга ўсплёску інфляцыі ў Мінстаце называюць значны рост тарыфаў на газ і электраэнэргію.
Фонд дзяржмаёмасьці Мінэканомікі Беларусі прыняў рашэньне прыпыніць да сярэдзіны дня 28 лістапада прыём заявак на набыцьцё акцыяў ААТ “Славнефть”, якія належаць беларускаму ўраду. Пра гэта гаворыца ў паведамленьні Беларускай фондавай біржы, якое паступіла ў менскае бюро РІА "Новости".
“Сибнефть” пасьпешна зьбірае грошы на набыцьцё дзяржпакету “Славнефти”. Учора кампанія аб’явіла аб разьмяшчэньні другога за гэты год выпуску эўрааблігацыяў на суму $500 млн. Аналітыкі ўпэўненыя: зараз “Сибнефти” не патрэбныя партнёры для ўдзелу ў прыватызацыі, бо яна сама зможа выкласьці на аўкцыёне да $3 млрд.
Упраўленьнем КДБ па Гарадзенскай вобласьці распачатая крымінальная справа адносна дырэктара буйнога прадпрыемства рэгіёну. Ён прыцягнуты да адказнасьці па частцы 3 артыкула 424-га Крымінальнага кодэксу – злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Высьветлена, што ў жніўні мінулага году гэты кіраўнік ва ўрон эканамічным інтарэсам свайго прадпрыемства заключыў дамову з адной з расейскіх фірмаў на рэалізацыю прадукцыі. Аднак, нягледзячы на тое, што фірма-партнёр ня выканала абавязацельстваў па пастаўках сыравіны, у яе адрас па распараджэньні дырэктара было адпраўлена прадукцыі на суму амаль у 65 мільёнаў рублёў. Камэрсанты ўжо не разьлічыліся з прадпрыемствам да гэтага часу. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА 26 лістапада паведамілі ў прэсавай службе ўпраўленьня КДБ.