Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арыштаваны яшчэ адзін дырэктар буйнога прадпрыемства 11:07, 27/11/2002
Упраўленьнем КДБ па Гарадзенскай вобласьці распачатая крымінальная справа адносна дырэктара буйнога прадпрыемства рэгіёну. Ён прыцягнуты да адказнасьці па частцы 3 артыкула 424-га Крымінальнага кодэксу – злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Высьветлена, што ў жніўні мінулага году гэты кіраўнік ва ўрон эканамічным інтарэсам свайго прадпрыемства заключыў дамову з адной з расейскіх фірмаў на рэалізацыю прадукцыі. Аднак, нягледзячы на тое, што фірма-партнёр ня выканала абавязацельстваў па пастаўках сыравіны, у яе адрас па распараджэньні дырэктара было адпраўлена прадукцыі на суму амаль у 65 мільёнаў рублёў. Камэрсанты ўжо не разьлічыліся з прадпрыемствам да гэтага часу. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА 26 лістапада паведамілі ў прэсавай службе ўпраўленьня КДБ.