Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Сибнефть” пасьпешна зьбірае грошы на набыцьцё дзяржпакету акцыяў “Славнефти”
11:09, 27/11/2002

“Сибнефть” пасьпешна зьбірае грошы на набыцьцё дзяржпакету “Славнефти”. Учора кампанія аб’явіла аб разьмяшчэньні другога за гэты год выпуску эўрааблігацыяў на суму $500 млн. Аналітыкі ўпэўненыя: зараз “Сибнефти” не патрэбныя партнёры для ўдзелу ў прыватызацыі, бо яна сама зможа выкласьці на аўкцыёне да $3 млрд.

Як паведамляюць “Ведомости”, прэсавы сакратар “Сибнефти” Аляксей Фірсаў учора катэгарычна адмовіўся ад камэнтараў. Але аналітыкі ўпэўненыя: грошы спатрэбіліся нафтавай кампаніі для ўдзелу ў прыватызацыі “Славнефти”. “Кампанія пасьпешна акумулюе сродкі, каб скласьці годную канкурэнцыю іншым прэтэндэнтам”, -- кажа спэцыяліст Даверчага і інвэстыцыйнага банка (ДІБ) Аляксандар Аўчыньнікаў. “Сибнефти” сумесна з Цюменскай нафтавай кампаніяй (ТНК) ужо належыць траст, які валодае 12,98% акцыяў “Славнефти”, і буйныя пакеты акцыяў яе асноўных “дочак”. “Сибнефть” таксама падала заяўку на ўдзел у аўкцыёне па продажу 10,83% акцыяў “Славнефти,” якія належаць Беларусі, але мясцовы ўрад не задавальняе прапанаваны ёй кошт - $210 млн. Беларусы пакуль чакаюць заявак ад іншых прэтэндэнтаў і перанесьлі таргі на сёньня.
Аднак галоўная бітва за “Славнефть” адбудзецца 18 сьнежня, калі РФФІ на адкрытым аўкцыёне прадасьць 74,95% акцыяў дзяржкампаніі (стартавы кошт - $1,7 млрд). Пра свой інтарэс да таргоў акрамя “Сибнефти” ўжо зявілі ТНК, “ЛУКОЙЛ”, заяўку ў МАП падаў і “Сургутнефтегаз”. Аналітыкі ўпэўненыя: пасьля разьмяшчэньня эўрааблігацыяў у “Сибнефти” будзе дастаткова сродкаў, каб пазмагацца зь любым з гэтых прэтэндэнтаў.
Па разьліках спэцыяліста “Атона” Стывена Дашэўскага, яшчэ ў канцы першага паўгодзьдзя “Сибнефть” магла выдаткаваць на набыцьцё $702 млн. А ў ліпені, нагадвае аналітык, кампанія прыцягнула пяцігадовы сіндыкаваны крэдыт $450 млн., які пасьля быў пашыраны да $510 млн. Акрамя таго, “Сибнефть” атрымала апякунства па заходніх крэдытах на $675 млн. Дашэўскі таксама мяркуе, што ў другім паўгодзьдзі грашовы паток кампаніі, акрамя капукладаньняў, складзе каля $625 млн. “Складзіце гэтыя лічбы, дадайце да іх $500 млн. ад разьмяшчэньня эўрааблігацыяў, і вы ўбачыце, што на аўкцыён кампанія можа прынесьці да $3 млрд. Значыць, “Сибнефти” не патрэбныя партнёры для гэтага праекту”, - падсумоўвае аналітык.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: