Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прыём заявак на набыцьцё акцыяў “Славнефти” часова спынены
11:11, 27/11/2002

Фонд дзяржмаёмасьці Мінэканомікі Беларусі прыняў рашэньне прыпыніць да сярэдзіны дня 28 лістапада прыём заявак на набыцьцё акцыяў ААТ “Славнефть”, якія належаць беларускаму ўраду. Пра гэта гаворыца ў паведамленьні Беларускай фондавай біржы, якое паступіла ў менскае бюро РІА "Новости".

Гэтае рашэньне зьвязанае з намерам кіраўніцтва Фонду дзяржмаёмасьці правесьці сэрыю перамоваў з адзіным пакуль патэнцыйным пакупніком беларускіх акцыяў “Славнефти” – “Славнефтебанком”, які прадстаўляе інтарэсы расейскай нафтавай кампаніі “Сибнефть”.
Як паведамілі РІА "Новости" ў Мінэканомікі Беларусі, асноўнай тэмай перамоваў стане абмеркаваньне кошту беларускага пакету акцыяў.
22 лістапада Фонд дзяржмаёмасьці выставіў на продаж беларускі пакет акцыяў кампаніі “Славнефть” у аб’ёме 515087000 акцыяў, што складае 10,83 адсоткі ад усяго статутнага фонду расейска-беларускай кампаніі. Пачатковы кошт пакету акцыяў вызначаны ў памеры 6,3 млрд. расейскіх рублёў.
Беларускі бок прапануе завяршыць разьлікі па продажу беларускага пакету акцыяў “Славнефти” да 5 сьнежня.
Беларускія ўлады прынялі рашэньне аб продажы пакету акцыў кампаніі адразу пасьля распараджэньня расейскага прэм’ера аб прыватызацыі “Славнефти”, падпісанага ў сярэдзіне лістапада.
У адпаведнасьці з дакумэнтам, урад Расеі прыняў прапанову Мінмаёмасьці, узгодненую з Мінэнэрга і Расейскім фондам федэральнай маёмасьці, аб прыватызацыі ў 2002 годзе акцыяў фэдэральнай уласнасьці ААТ “Нефтегазовая компания “Славнефть” у памеры 74,95 адсоткаў статутнага капіталу.
Аўкцыён па продажу пакету акцыяў нафтавай кампаніі “Славнефть” адбудзецца 18 сьнежня ў Маскве.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: