Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь будзе пастаўляць у Расею сельгастэхніку 13:15, 27/11/2002
У канцы сёлетняга–пачатку наступнага году Беларусь паставіць у Расею сельскагаспадарчую тэхніку на агульную суму 1,5 млрд. расейскіх рублёў.
Як паведамілі карэспандэнту РІА "Новости" ў сераду ў амбасадзе Беларусі ў РФ, дамоўленасьць аб гэтым атрымала пацьверджаньне напярэдадні ў Маскве на сустрэчы першага віцэ-прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага зь віцэ-прэм’ерам, міністрам сельскай гаспадаркі Расеі Аляксеем Гардзеевым. Перамовы прайшлі ў рамках падрыхтоўкі працоўнага візыту у РФ кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Як паведаміў Сідорскі, Беларусь да канца сёлетняга году плянуе паставіць у Расею агратэхніку на суму каля 300 млн. рублёў. Адначасова беларускі бок будзе працягваць працу па стварэньні ў Расеі дылерскіх цэнтраў і сетак тэхнічнага абслугоўваньня. Гардзееў у сваю чаргу адзначыў, што расейскія сяляне зацікаўленыя ў набыцьці беларускай тэхнікі, бо яна не саступае прадукцыі вядомых заходніх вытворцаў.