Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка дазволіць прыватызаваць “Белтрансгаз” 13:23, 27/11/2002
Аляксандар Лукашэнка будзе падпісваць новы закон аб вывадзе “Белтрансгазу” са сьпісу прадпрыемстваў, якія не падлягаюць прыватызацыі. Ён паведаміў, што гэта адбудзецца, “як толькі дакумэнт будзе ў яго на стале на наступным тыдні”. Паводле Лукашэнкі, гэтую прапанову ён сам унёс у парлямэнт, перадае ИТАР-ТАСС.
У сераду кіраўнік Беларусі прыбыў у Маскву для перамоваў з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным. На сустрэчы размова пойдзе аб пэрспэктывах “саюзу” Расеі й Беларусі і асноўных праблемах двухбаковых адносінаў.