Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімер Пуцін: зараз мы будзем толькі браць 14:41, 27/11/2002
“Прыйшоў час параўнаць гадзіньнікі зь Беларусяй па пытаньнях інтэграцыі”, -- так сказаў сёньня Ўладзімер Пуцін перад пачаткам перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам. Беларускі лідэр абверг чуткі аб тым, што Расея здае Беларусь пад узьдзеяньнем Захаду. Пуцін, у сваю чаргу, як перадае “Эхо Москвы” сказаў наступнае: “Расея так шмат аддала за апошняе дзесяцігодзьдзе, што пытаньне аб “аддаваць” не паўстае – мы будзеМ браць, але ў рамках дамоўленасьцяў і міжнародных пагадненьняў”.
Расея разглядае Беларусь “як незалежную дзяржаву, як і ўсе краІны СНД, якія маюць права вызначаць прынцыпы ўнутранай і замежнай палітыкі, сваю прыхільнасьць да інтэграцыі і да адносінаў з Расеяй”, заявіў Пуцін. Як падкрэсьліў праэзыдэнт Расеі, “мы рушым на шляху інтэграцыі ў сілу нацыянальных інтарэсаў, інтарэсаў нашых дзяржаваў”. Як заявіў Лукашэнка на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі, “ мы слишком ответственные люди и сделаем все для достижения всего, что наметили как бы кому бы чего бы ни хотелось”. “Беларусь всегда была и будет другом России”, -- заявіў Лукашэнка. Сустрэча кіраўнікоў Расеі й Беларусі праходзіць у дзяржаўным комплексе "Валынскае" на поўначы Масквы. Лукашэнка пракамэнтаваў чуткі, якія “звучат в СМИ России о том, что Беларусь, якобы, меняет курс и ориентацию от России”. “Хочу подчеркнуть, что Беларусь и Россия строят свои отношения независимо от желания лидеров, исходя из объективных причин, - сказаў Лукашэнка. - Наши народы близки и даже речи не может быть об изменении у нас курса”. Камэнтуючы тэзіс пра тое, што Расея «сдает Беларусь под давлением Запада”, Лукашэнка падкрэсьліў, што “политика требует компромиссов и переговоров”. Разам з тым, ён цьвёрда заявіў, што і расейскі і беларускі народы “четко понимают, что для России Беларусь - этот тот рубеж, который она никогда не сдаст”. Таму, сказаў беларускі кіраўнік, “мы спокойно воспринимаем этот гвалт”. На думку Лукашэнкі, “нас стараются поссорить и вбить клин в те процессы, которые мы с вами развиваем”.