Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Станіслаў Шушкевіч: Расея павінна забараніць уезд Лукашэнку на сваю тэрыторыю 16:20, 27/11/2002
У Беларусі хутчэй пераможа дэмакратыя і будуць захоўвацца правы чалавека, калі Расея далучыцца да рашэньня Эўразьвязу і ЗША і забароніць уезд на сваю тэрыторыю прадстаўнікам вышэйшага беларускага кіраўніцтва на чале з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Такую думку выказаў "Интерфаксу" былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч.
“Расеі час салідарызавацца з цывілізаванымі краінамі, а пакуль яна будзе задавальняць свае імпэрскія інтарэсы, у Беларусі будуць складанасьці”, - сказаў ён. С.Шушкевіч выказаў думку, што забарона на ўезд кіраўніка Беларусі і шэрагу вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў на тэрыторыю ЭЗ і ЗША зьяўляецца “цалкам цывілізаванай рэакцыяй на нецывілізаваныя ўчынкі”. На гэты раз, у адрозьненьне ад аналягічнага рашэньня, прынятага эўрапейскімі краінамі адносна беларускага кіраўніцтва некалькі гадоў таму, дзеяньні сусьветнай супольнасьці “кансалідаваныя, узгодненыя, салідарныя і паступовыя”, у той час як у Беларусі працягваецца “тузаніна і мітусьня” пры відавочным эканамічным, палітычным і маральным крызысе, сказаў Шушкевіч.