Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Славакія пакуль ня вызначылася наконт беларускіх чыноўнікаў 11:06, 27/11/2002
Славакія не прымае ніякага рашэньня па пытаньні забароны ва ўезьзде на сваю тэрыторыю вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі. Як заявіў журналістам у аўторак у Менску часовы даверчы ў справах Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мачышак, “Славакія ў большасьці выпадкаў далучаецца да рашэньняў Эўразьвязу, аднак па дадзеным пытаньні не было прынята ніякага рашэньня, ня быў запушчаны механізм далучэньня асацыяваных сябраў”.
Разам з тым славацкі дыплямат падкрэсліў, што паўнапраўнае сяброўства ў Эўразьвязе і НАТО зьяўляюцца прыярытэтамі замежнай палітыкі краіны. “Урад прыкладзе максымум намаганьняў, каб да канца 2002 году завяршыліся перамовы з ЭЗ і каб у 2004 годзе Славацкая Рэспубліка як дзяржава-сябра ЭЗ магла прыняць удзел у выбарах у Эўрапейскі парлямэнт”, -- заявіў Ё.Мачышак.