Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзярждэпартамэнт увёў афіцыйную забарону на ўезд Лукашэнкі ў ЗША
11:02, 27/11/2002

Урад ЗША спыняе выдачу ўязных візаў для “афіцыйных і прыватных паездак” Аляксандру Лукашэнку, а таксама яшчэ сямі “іншым высокапастаўленым афіцыйным асобам ягонага ўраду”. Як перадае карэспандэнт РІА “Новости” пра гэта аб’явіла прэсавая служба Дзярждэпартамэнту ЗША, згодна заяве якой забарона на выдачу амэрыканскіх візаў для Лукашэнкі і шэрагу асноўных сябраў беларускага кабінэту ўступіла ў сілу ў аўторак, 26 лістапада.

ЗША “ўводзяць гэтыя беспрэцэдэнтныя меры з-за цяглага размыцьця правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі, у асаблівасьці ў сувязі з прымусовым закрыцьцём назіральнае групы АБСЭ, якая базуецца ў Менску”, згадваецца ў заяве Дзярждэпартамэнту, дзе адзначаецца, што забарона на выдачу візаў беларускім кіраўнікам адбываецца “ў тандэме” з 14 дзяржавамі-сябрамі ЭЗ.
Амэрыканскі ўрад “будзе сачыць за сытуацыяй у Беларусі і прымаць рашэньні аб працягу гэтай візавай палітыкі”, паведаміла прэсавая служба, паводле дадзеных якой, ЗША “віталі б вяртаньне Назіральнае групы АБСЭ ў Менск”.
“Беларусь павінна зрабіць крокі па палітычнай лібэралізацыі і павазе правоў чалавека, калі яна спадзяецца палепшыць узаемаадносіны зь міжнароднай супольнасьцю і скончыць з самаізаляцыяй”, адзначаецца ў заяве.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: