Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ирак во время войны с Ираном применял химическое оружие и в случае необходимости готов сделать это снова, заявил представитель иракского руководства. "Когда режим (иракский) подвергался интенсивной атаке на полуострове Фао и оказался под угрозой, он не остановился перед использованием всех видов оружия массового поражения, которым располагал", - сказал неназванный высокопоставленный представитель Багдада в интервью издающейся в Лондоне арабской газете "Аль-Кудс аль-Араби".
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны лічаць, што расьсьледваньне абставінаў гібелі вядомага ўкраінскага журналіста Міхаіла Каламійца ідзе “павольна і малаэфэктоўна”. Як заявіў сёньня на паседжаньні парлямэнту народны дэпутат Мікалай Таменка, сумесная ўкраінска-беларуская экспэртная група, створаная для правядзеньня судова-мэдычнай экспэртызы цела журналіста, яшчэ нават не распачала сваёй справы.
27 лістапада ў Менск з азнаямляльным візытам прыбылі прадстаўнікі Эўрапарлямэнту. У складзе дэлегацыі – дэпутаты Ян Віерсма, Элізабэт Шрэдтэр і Робэрт Гудвіл. Як паведаміў на сустрэчы Ян Віерсма, мэта гэтага візыту – атрымаць як мага больш поўнай інфармацыі аб працэсах у Беларусі, перадае БелаПАН. У прыватнасьці, адзначыў ён, сябраў дэлегацыі цікавіць сытуацыя ў беларускіх СМІ, становішча з грамадзянскімі правамі і свабодамі, дзейнасьць палітычных партыяў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама сытуацыя ў “нацыянальным сходзе” Беларусі.
Толькі 9 адсоткаў жыхароў Менску лічаць, што забарона на ўезд у 14 краін Эўразьвязу Аляксандру Лукашэнку і сямі іншым вышэйшым службовым асобам Беларусі накіраваная “супраць беларускага народа”. 36 адсоткаў трымаюцца думкі, што забарона накіраваная “асабіста супраць Лукашэнкі”, а 24 адсоткі – “асабіста супраць А.Лукашэнкі і гэтых сямі чыноўнікаў”. Такія вынікі апытаньня, праведзенага 21-25 лістапада сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сярод 500 менчукоў 18 гадоў і старэй.
43 адсоткі слухачоў радыёстанцыі “Эхо Москвы” лічаць, што Расея павінна браць прыклад з краін Эўразьвязу і ЗША і забараніць уезд на сваю тэрыторыю Аляксандру Лукашэнку. 57 адсоткаў трымаюцца супрацьлеглай думкі. Экспрэс-апытаньне праводзілася 27 лістапада па інтэрактыўных тэлефонах. За пяць хвілін сваю думку выказалі 4.566 чалавек.
Лукашэнка зноў за аб’яднаньне з Масквой, бо Захад яго ігнаруе. Яму ня далі візы, каб паехаць у Прагу на саміт НАТО. 14 дзяржаваў ЭЗ разам з ЗША аб’явілі яго нявыязным: Аляксандар Лукашэнка, апошні дыктатар Эўропы, усё больш і больш аказваецца ізаляваным. Таму вельмі лягічна, што ён зьвяртаецца да свайго старога патрнёра на Ўсходзе. Учора Лукашэнка сустракаўся ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.
Днямі лідэр Саюзу правых сілаў Барыс Нямцоў выступіў за ўвядзеньне адзінай валюты зь Беларусяй. У інтэрвію “Интерфаксу” расейскі палітык заявіў наступнае: “Увядзеньне Расеяй адзінай валюты зь Беларусяй будзе садзейнічаць сыходу з палітычнае сцэны Аляксандра Лукашэнкі”. Пракамэнтаваць выказваньне Нямцова мы папрасілі аднаго зь лідэраў Народнага Фронту Юры Хадыку, каардынатара грамадзянскае ініцыятывы “Хартыя’97” Зьмітра Бандарэнку, намесьніка старшыні партыі Аб’яднаных сацыял-дэмакратаў Беларусі Аляксея Караля і Яраслава Раманчука – намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая зьяўляецца партнёрам СПС у Беларусі.
“Чаканьні ад візыту ў Крамля і Лукашэнкі былі розныя. Пуцін рабіў выведку боем. Пасьля газавых скандаляў ён проста хацеў вызначыць, што думае на гэты конт кожны з удзельнікаў беларускай палітычнай сцэны. Лукашэнка ж хацеў зацягнуць час, каб навязаць Маскве свой варыянт інтэграцыі, пераканаць Пуціна не адмаўляцца ад ідэі падпісаньня канстытуцыйнага акта і правядзеньня рэферэндуму. Ён хацеў даказаць, што з Пуціным можна дамовіцца”, -- так пракамэнтаваў сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна ў Маскве намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Яраслаў Раманчук.
“Запрашэньне ў Маскву Лукашэнкі – гэта пасьпяховы ход Расеі, падказаны ізаляцыяй Лукашэнкі на Захадзе. Гэта спосаб яшчэ больш прывязаць Лукашэнку да расейскай палітыкі”, -- мяркуе адзін зь лідэраў Беларускага Народнага Фронту Юры Хадыка. Нагадаем, што візыт Лукашэнкі ў Маскву адбыўся ўчора, 27 лістапада.
“Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву можна ахарактарызаваць як візыт па прынцыпу “выклік на дыван”. Цалкам відавочна, што папярэдні ўльтыматум Пуціна меў за мэту суцішыць Лукашэнку, паставіць яго на месца. Характар паводзінаў Лукашэнкі ў Маскве, ягоны камэнтар на зьмест размовы з Пуціным і нават вонкавыя манеры паводзінаў сьведчаць, што ён пастаўлены ў позу залежнасьці і пакорлівасьці”, - так пракамэнатваў візыт беларускага лідэра ў Маскву прэсаваму цэнтру Хартыі намесьнік старшыні партыі Аб’яднаных сацыял-дэмакратаў Беларусі Аляксей Кароль.
Учора ў Маскве ў дзяржаўным комплексе “Валынскае” прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Некалькі гадзін два лідэры спрабавалі залюляць пільнасьць адзін аднога і дабіцца сваіх карысьлівых мэтаў. Каму зь іх лепей удалося, распавядае адмысловы карэспандэнт “Коммерсанта” Андрэй Калесьнікаў.
Як вядома, у сераду прайшлі перамовы Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, што адбыліся зь ініцыятывы расейскага прэзыдэнта. Галоўнай тэмай было эканамічнае супрацоўніцтва дзьвюх краін і будучыня Саюзнае дзяржавы. Карэспандэнт НТВ Аляксандар Калпакоў узяў інтэрвію ў беларускага лідэра перад яго вяртаньнем на радзіму.
У Беларусі закрытая новая незалежная газэта “Местное время”. Учора рэдакцыя газэты, якая пачала выходзіць некалькі тыдняў таму, атрымала пісьмовае паведамленьне пра ліквідацыю выданьня. Паводле рэдактара газэты Анатоля Гуляева, яе рэгістрацыя была ануляваная з тае прычыны, што ўладальнікі выданьня няправільна пазначылі юрыдычную адрэсу. Гэты крок журналісты выданьня ўжо назвалі чаргвым ударам уладаў па свабодных СМІ рэспублікі.
Нагадаем, што канфлікт паміж лідэрамі дзьвюх дзяржаваў быў вельмі сур’ёзным. Ва ўсіх на памяці засталіся вядомыя словы Пуціна аб “падзеле мух і катлет” і абурэньне Лукашэнкі: маўляў, нават Сталіну не прыходзіла ў галаву паступаць так зь Беларусяй, як Пуцін. Тады кіраўнік Расеі меркаваў, па сутнасьці, падзяліць рэспубліку на некалькі частак і ўвесьці іх у склад Расейскай Федэрацыі. Пасьля быў скандаль з пастаўкамі расейскага газу ў Беларусь і блякада Захаду адносна Лукашэнкі. Пракамэнтаваць учорашні візыт беларускага лідэра ў Маскву мы папрасілі каардынатара грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя’97" Зьмітра Бандарэнку:
Міністар фінансаў Беларусі Мікалай Корбут канстатуе наяўнасьць “складанасьцяў” у фінансаваньні асобных артыкулаў выдаткаў бюджэту сёлетняга году. “Галоўнай прычынай гэтага зьяўляецца тое, што рэальны сэктар эканомікі ў сёлетнем годзе працаваў ня так, як было заплянавана”, -- заявіў міністар у сваім выступе перад дэпутатамі ніжняй палаты беларускага “парлямэнту”.
«Если не предпринимать никаких действий, ситуация с ВИЧ-инфекцией в странах бывшего Советского Союза будет такой же, как в Африке», — заявил в четверг в прямом эфире радиостанции «Эхо Москвы» постоянный представитель в России объединенной программы ООН по ВИЧ/СПИДу Аркадиуш Майшик. По его словам, в настоящее время эпидемия СПИДа быстрее всего развивается в Китае, Индии и странах бывшего Советского Союза, в частности, на Украине и в Беларуси.
Адносна выконваючага абавязкі дырэктара ААТ «Пищевик» (Ганцавічы, Берасьцейская вобласьць) распачатая крымінальная справа. Як паведамілі БелаПАН у прэсавай службе Камітэту дзяржаўнага кантролю (КДК), справа распачатая па прызнаках злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 424 Крымінальнага кодэксу Беларусі – злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі.
Адмоўнае сальда замежнагандлёвага звароту Беларусі складала ў студзені-верасьні 2002 году $426,0 млн. супраць адмоўнага сальда ў памеры $140,4 млн. у студзені-верасьні 2001 года. Пра гэта паведаміла Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Беларускі бок не задавальняе кошт у 210 млн. даляраў, прапанаваны нафтавай кампаніяй “Сибнефть” за пакет з 10,83% акцыяў нафтавай дзяржаўнай кампаніі “Славнефть”, якая належыць Беларусі. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў. Паводле ягоных словаў прымальным будзе кошт ад 250 млн. даляраў. Пры гэтым ён адзначыў, што “чым больей, тым лепш”. Мельнікаў выключыў магчымасьць удзелу ў набыцьці дзяржпакету акцыяў “Славнефти” якога-небудзь удзельніка, акрамя “Славнефтебанка”, што дзейнічае ад кампаніі “Сибнефть”. Згодна ўмовам продажу дзяржпакета НДК “Славнефть”, якія былі апублікаваныя Фондам дзяржмаёмасьці Беларусі, тэрмін падачы заявак быў абмежаваны 20 лістапада 2002 году. Зараз можа мяняцца толькі кошт. Як сказаў намесьнік міністра эканомікі, ён ня выключае перамоваў з “Сибнефтью” аб падвышэньні кошту.
У сераду НТВ сталі вядомыя падрабязнасьці апэрацыі па вызваленьні закладніка, праведзенай некалькі дзён таму супрацоўнікамі галоўнага ўпраўленьня МУС па Цэнтральнай фэдэральнай акрузе. Нагадаем, што з палону літаральна “вырвалі” беларускага бізнэсоўца, у якога злачынцы патрабавалі выкуп у паўмільёны даляраў. Распавядае Вольга Дземірчан.