Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гучнае злачынства ў Беларусі раскрытае ў Расеі
11:30, 28/11/2002

У сераду НТВ сталі вядомыя падрабязнасьці апэрацыі па вызваленьні закладніка, праведзенай некалькі дзён таму супрацоўнікамі галоўнага ўпраўленьня МУС па Цэнтральнай фэдэральнай акрузе. Нагадаем, што з палону літаральна “вырвалі” беларускага бізнэсоўца, у якога злачынцы патрабавалі выкуп у паўмільёны даляраў. Распавядае Вольга Дземірчан.

Бізнэсоўца выкралі ў Менску. Толькі пасьля вызваленьня ён даведаўся, што быў непадалёк ад Масквы. Перад дарогай камэрсанта накачалі наркотыкамі і апранулі на галаву мех.
За ўвесь гэты час ён нават не разу ня бачыў пакой, дзе знаходзіўся: сьвятло заўсёды было выключаным, шторы завешаныя, рукі ў кайданках, а злачынцы былі ў масках і карысталіся кішэннымі ліхтарыкамі.
Перш апэратыўнікі схапілі толькі двух выкрадальнікаў, які вартавалі палоннага. Але затым у дзьверы пазванілі, і перад уваходам у кватэру, дзе ўжо знаходзіліся больш за дзясятак супрацоўнікаў міліцыі, зьявіўся невядомы.
Па меншай меры, ён быў зьдзіўлены. Але спакойна паказаў пашпарт на імя грамадзяніна Ўкраіны Сяргея Зварыча і патлумачыў, што да гэтага здарэньня ён не датычны. Ён, нібыта, “прывёз тэлефонныя карты”. Мужчыну, тым не менш, затрымалі.
І толькі сёньня стала вядома, што сапраўднае прозьвішча “Зварыча” – Логінаў. У 1998-ым праваахоўчыя органы Беларусі завочна выдалі санкцыю на яго арышт і аб’явілі ў міжнародны вышук. Аляксандра Логінава па падазрэньні ў замаху на трэнера Нацыянальнай зборнай па хакею Міхаіла Захарава.
Апэратыўнікі кажуць, што інцыдэнт адбыўся 30 траўня 1998 году, калі ў кавярні “Макс-шоў” на дыскатэцы кінатэатра “Кастрычнік” у Менску Захараў атрымаў агнявое раненьне ў галаву. Быў паранены і ахоўнік дыскатэкі.
Нягледзячы на тое, што абвінавачванне прад’яўленае, сьледзтва яшчэ незавершанае. Так што пакуль невядома, дзе будуць судзіць украінца беларускага паходжаньня “Логінава-Зварыча” – у Маскве ці на радзіме, у Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: