Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская палітычная эліта за ўступленьне краіны ў Эўразьвяз 15:26, 28/11/2002
88% прадстаўнікоў беларускай палітычнай эліты хацелі б, каб Беларусь была прынятая ў Эўразьвяз. 78% лічаць, што стварэньне саюзнае дзяржавы, дзе Беларусь мела б тыя самыя правы, што і Расея – немагчыма. 58% з варынтаў адносінаў Беларусі й Расеі выбіраюць добрасуседзкія адносіны двух незалежных дзяржаваў, і толькі 3% -- аб’яднаньне ў адну дзяржаву. Гэта вынікі апытаньня грамадзкіх лідэраў, праведзенага ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада НІСЭПД. Сярод апытаных палітыкаў, навукоўцаў, журналістаў дзяржаўнага і недзяржаўнага сэктара было пададзена пароўну.
83% апытаных выступілі супраць адмены канстытуцыйных абмежаваньняў, якія не дазваляюць Аляксандру Лукашэнку займаць прэзыдэнцкую пасаду больш за два тэрміны. Цікава, што сярод самога насельніцтва, згодна вынікам дасьледаваньня НІСЭПД, сёньня толькі 15% гатовыя падтрымаць Лукашэнку ў жаданьні ісьці на трэці тэрмін. Нагадаем, што згодна вынікам сацыялягічных дасьследаваньняў НІСЭПД, праведзеных у верасьні, за ўступленьне Беларусі ў Эўразьвяз на гіпатэтычным рэферэндуме прагаласавалі б 53,6 адсоткаў беларускіх грамадзян. Акрамя таго, відавочны рост у Беларусі празаходніх настрояў. Колькасьць людзей, якія лічаць, што пашырэньне НАТО не нясе пагрозы Беларусі, з 1999 году павялічылася больш чым удвая.