Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Старыя таварышы – Пуцін і Лукашэнка
15:30, 28/11/2002, Клаўдзіа фон Зальцэн, “Der Tagesspiegel”, Нямеччына

Лукашэнка зноў за аб’яднаньне з Масквой, бо Захад яго ігнаруе. Яму ня далі візы, каб паехаць у Прагу на саміт НАТО. 14 дзяржаваў ЭЗ разам з ЗША аб’явілі яго нявыязным: Аляксандар Лукашэнка, апошні дыктатар Эўропы, усё больш і больш аказваецца ізаляваным. Таму вельмі лягічна, што ён зьвяртаецца да свайго старога патрнёра на Ўсходзе. Учора Лукашэнка сустракаўся ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Адносіны заўважна сталі больш прахалоднымі пасьля таго, як у жніўні Пуцін нечакана прапанаваў стварэньне саюзу зь Беларусяй на ўмовах, якія азначалі б фактычнае далучэньне да Расеі. Аднак Лукашэнка ня можа павярнуцца да Масквы сьпіной. Краіна эканамічна залежыць ад старэйшага брата: увесь газ і 80 адсоткаў нафты пастаўляецца з Расеі, і Масква зьяўляецца найважнейшым гандлёвым партнёрам. Так што абодва кіраўніка дзяржаваў пацьвердзілі ўчора сваё імкненьне да аб’яднаньня, а Лукашэнка аспрэчваў новую замежнапалітычную арыентацыю на Заходнюю Эўропу. З пункту погляду апазыцыі падтрымка з боку Расеі зьяўляецца адным з важнейшых фактараў для ўлады Лукашэнкі. У пазытыўны ўплыў Расеі на дыктатара ў Менску ніхто ня верыць. “Надзея, што дэмакратыя прыйдзе ў Беларусь з Усходу, нерэальная”, -- кажа лідэр Беларускага Народнага Фронту Вінцук Вячорка, які наведаў Бэрлін. Лукашэнка, паводле ягоных словаў, атрымаў бы на апошніх выбарах меней галасоў, калі б яго не падтрымала Расея.
Згодна апазыцыі, дыктатара падтрымлівае толькі кожны пяты беларус, і, наадварот, 75 адсоткаў грамадзян – за зьбліжэньне з ЭЗ. Якім чынам рэжыму ўдаецца трымаць уладу? Перш за ўсё, шляхам застрашэньня, кажа Анатоль Лябедзька – лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі. З часу верасьнёўскіх прэзыдэнцкіх выбараў маштаб рэпрэсіяў стаў яшчэ большым.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: