Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амэрыканскі капітал сыходзіць зь Беларусі
11:27, 28/11/2002, Ігар Карней, Радыё Свабода

Ад некалькіх дзясяткаў сумесных беларуска-амэрыканскіх прадпрыемстваў, якія пачалі дзейнасьць неўзабаве пасьля таго, як Беларусь абвесьціла сувэрэнітэт, цяпер засталіся адзінкі. Між тым, беларускія бізнэсоўцы, якія дзесяць гадоў таму асабіста спрыялі прыцягненьню амэрыканскага капіталу, усё ж спадзяюцца на эканамічныя рэформы.

Паводле справаздачаў беларускага Міністэрства замежных справаў, ЗША ў сьпісе найважнейшых гандлёвых партнэраў Беларусі займае шостае-сёмае месца. Афіцыйныя беларускія асобы вінавацяць у гэтым амэрыканскі бок — маўляў, Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША не рэкамэндуе сваім бізнэсоўцам удзельнічаць у сумесных беларускіх праектах. Незалежныя экспэрты лічаць, што насамрэч — справа ў згортваньні эканамічных рэформаў. Вось што мяркуе віцэ-прэзыдэнт Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Міхаіл Шавельзон:
“Беларусь павінна першай выказаць жаданьне наладзіць з Амэрыкай стасункі. У Кангрэсе ЗША — 14 кангрэсмэнаў, якія паходзяць зь Беларусі. Я асабіста зь імі сустракаўся, і яны казалі, што калі Беларусь абвесьціць пра пачатак лібэральных эканамічных рэформаў, яны гатовыя лябіраваць нашыя пытаньні. Яны разумеюць: калі эканоміка пачынае лібэралізавацца, гэта аўтаматычна пацягне лібэралізацыю палітыкі. Прыклад Кітаю: Амэрыка цудоўна разумее, што палітычныя рэформы там толькі пачынаюцца. А эканамічныя цягнуцца ўжо гадоў пятнаццаць. І там амэрыканскіх грошай — мільярдаў сто. Бо што такое эканоміка? Гэта вельмі вялікая палітыка”.
Спадар Шавельзон на пачатку 1990-х правёў не адзін дзясятак перамоваў з зацікаўленымі амэрыканскімі асобамі. Паводле яго, інтарэс да новага рынку шматразова падвысіўся пасьля візыту ў Менск у 1994 годзе тагачаснага прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана. Паралельна былі падпісаныя шматлікія кантракты, колькасьць беларуска-амэрыканскіх СП дасягнула рэкорднай лічбы — блізу паўсотні. Але ўжо ад 1995 году назіраецца зваротная тэндэнцыя: амэрыканцы пачалі пакідаць беларускі рынак. Пра адзін такі прыклад узгадвае Міхаіл Шавельзон.
“Рыхтаваўся праект рэканструкцыі ў Берасьці заводу хімічных рэагентаў, да якога выявіў цікавасьць адзін амэрыканскі мільянэр. На жаль, прастаяўшы на польска-беларускай мяжы восем гадзінаў, ён прыехаў на сустрэчу з намі са словамі: “Дзякуй, але я не магу кожны раз траціць восем гадзінаў на пераход мяжы”. Больш у Беларусі яго ня бачылі”.
Толькі два праекты з удзелам амэрыканскага капіталу зараз лічацца адносна пасьпяховымі. Найперш, гэта заводы кампаніі “Besser”. Асноўная прадукцыя — плітка для ходнікаў. Але гэты посьпех цалкам зьвязваюць зь вялікай дзяржаўнай замовай, асабліва з боку сталічнага гарвыканкаму. Па-другое — прадпрыемства па вытворчасьці ўпаковачнай поліпрапіленавай стужкі. У гэтым выпадку таксама ёсьць свае нюансы: збыт на 80% ажыцьцяўляецца ў Расею.
Ёсьць і свае антыдасягненьні: найперш, цалкам правалены праект вытворчасьці аўтамабіляў “Форд”. Пасьля таго, як беларускія ўлады скасавалі раней прадугледжаныя льготы, зборачнае прадпрыемства было зачыненае.
У сярэдзіне 1990-х гадоў у Беларусь прыйшоў “Макдональдс”. Але выпрабаваньні пачаліся і ў яго: з прычыны спрэчкі зь Белдзяржунівэрсытэтам, пераможцам у якой выйшаў унівэрсытэт, самая буйная рэстарацыя зачыняецца.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: