Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксей Кароль: Лукашэнка пастаўлены ў позу залежнасьці 11:11, 28/11/2002
“Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву можна ахарактарызаваць як візыт па прынцыпу “выклік на дыван”. Цалкам відавочна, што папярэдні ўльтыматум Пуціна меў за мэту суцішыць Лукашэнку, паставіць яго на месца. Характар паводзінаў Лукашэнкі ў Маскве, ягоны камэнтар на зьмест размовы з Пуціным і нават вонкавыя манеры паводзінаў сьведчаць, што ён пастаўлены ў позу залежнасьці і пакорлівасьці”, - так пракамэнатваў візыт беларускага лідэра ў Маскву прэсаваму цэнтру Хартыі намесьнік старшыні партыі Аб’яднаных сацыял-дэмакратаў Беларусі Аляксей Кароль.
“Відавочна і тое, што праблема інкарпарацыі Беларусі не зьнятая. Акрамя таго, адмова Расеі пастаўляць Беларусі газ па ранейшых, зьніжаных, коштах кажа пра ўзмацненьні гэтай залежнасьці. Як сказаў Пуцін, Расея ўжо столькі аддала, што зараз будзе толькі браць. Рэжым Лукашэнкі знаходзіцца ў залежнасьці ад трубы, як ад іглы. Усе аўтарытарныя рэжымы, блізкія да таталітарызму, у сваім разьвіцьці схіляюцца да экстэнсіўнага шляху. Іх самазахаваньне існуе або за кошт рэсурсаў, або за кошт агалечваньня народа. Беларусь бедная на рэсурсы і залежыць ад рэсурсаў Расеі. Адпаведна, і захаваньне рэжыму Лукашэнкі шмат у чым залежыць ад рэсурсаў Расеі. Расея будзе трымаць Лукашэнку на гэтая прывязі: часам падмацоўваць, а часам скарачаць падачу. Адсюль агульная выснова – толькі дэмакратычныя пераўтварэньні забясьпечаць і сапраўдную незалежнасьць Беларусі, і яе самастойнасьць на міжнароднай арэне”, -- заявіў Аляксей Кароль.