Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Местное время” закрылі праз месяц пасьля яе выхаду 11:07, 28/11/2002
У Беларусі закрытая новая незалежная газэта “Местное время”. Учора рэдакцыя газэты, якая пачала выходзіць некалькі тыдняў таму, атрымала пісьмовае паведамленьне пра ліквідацыю выданьня. Паводле рэдактара газэты Анатоля Гуляева, яе рэгістрацыя была ануляваная з тае прычыны, што ўладальнікі выданьня няправільна пазначылі юрыдычную адрэсу. Гэты крок журналісты выданьня ўжо назвалі чаргвым ударам уладаў па свабодных СМІ рэспублікі.
“Гэта парушэньне ўсіх беларускіх законаў – Міністэрства інфармацыі выканала палітычную замову ўладаў”, - заявіў рэдактар “Местного времени”. Прадстаўнікі ўладаў краіны адмовіліся пракамэнтаваць інфармацыю аб закрыцьці газэты. Газэта “Местное время” пачала выдавацца з 1 лістапада 2002г. Да гэтага часу з друку выйшла ўсяго 6 тыс. асобнікаў выданьня. Паводле А.Гуляева, з самага першага дня выхаду газэты журналісцкі калектыў сутыкнуўся зь цяжкасьцямі ва ўзаемадачыненьнях з уладамі. Зараз работнікі выданьня маюць намер апратэставаць ягонае закрыцьцё ў судзе.