Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яраслаў Раманчук: чаканьні ад візыту ў Крамля і Лукашэнкі былі розныя
13:57, 28/11/2002

“Чаканьні ад візыту ў Крамля і Лукашэнкі былі розныя. Пуцін рабіў выведку боем. Пасьля газавых скандаляў ён проста хацеў вызначыць, што думае на гэты конт кожны з удзельнікаў беларускай палітычнай сцэны. Лукашэнка ж хацеў зацягнуць час, каб навязаць Маскве свой варыянт інтэграцыі, пераканаць Пуціна не адмаўляцца ад ідэі падпісаньня канстытуцыйнага акта і правядзеньня рэферэндуму. Ён хацеў даказаць, што з Пуціным можна дамовіцца”, -- так пракамэнтаваў сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна ў Маскве намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Яраслаў Раманчук.

“Тут ёсьць адзін важны момант, -- адзначыў палітык, -- словы Пуціна пра тое, што пытаньне паставак газу – выключна камэрцыйнае. Але відавочна, што для беларускага прэзыдэнта пастаўкі газу маюць больш палітычны, чым камэрцыйны характар”.
У час свайго візыту ў Маскву Лукашэнка часткова выканаў сваю задачу. Карцінка, якую нам паказалі, кажа пра тое, што Расея канкрэтнага сцэнару адносна Беларусі ня мае. Самае страшнае, чаго мог чакаць Лукашэнка ад гэтай сустрэчы – гэта вызначэньне Пуціным дакладнага часу, за які Лукашэнка павінен пагадзіцца зь нейкай яго прапановай. Калі ён не пагодзіцца, Расея дэнансуе саюзную дамову”.
Што да паездкі Лукашэнкі ў Маскву пасьля таго, як Эўропа і Злучаныя Штаты прызналі беларускага лідэра і яго чыноўнікаў пэрсонамі нон-грата, Яраслаў Раманчук заявіў наступнае:
“Амэрыка заўсёды займала кансалідаваную пазыцыю з ЭЗ. Тут Расея проста застаецца краінай, якая прахалодна абыходзіцца з Лукашэнкам. Гэта добра можна ўбачыць па тым, што ўчора паказалі расейскія тэлеканалы. Гэтыя фармальныя пацісканьні рук (якія, безумоўна, павінны быць, таму што гэта палітыка) кажуць пра тое, што Крэмль ніколі не надзяляў патрэбнай увагі Беларусі і ішоў па інэрцыі ў накірунку, вызначаным Лукашэнкам. І зараз Беларусь не перайшла ў прыярытэты расейскай палітыкі. Таму мы павінны сёньня дабівацца таго, каб стаць прыярытэтам у палітыцы Расеі, і тады ў нас будзе і дэмакратызацыя, і эканамічныя рэформы, і, безумоўна, сувэрэнітэт”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: