Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
23 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Краўчанку давялі да нярвовага зрыву
17:52, 02/12/2002

Жорсткі прэсінг з боку афіцыйных беларускіх уладаў магчыма справакаваў у былога амбасадара Беларусі ў Японіі Пятра Краўчанкі нярвовы зрыў. Пра гэта прэсаваму цэнтру "Хартыі’97" стала вядома з дасьведчанай крыніцы. Нагадаем, што 1 сьнежня зьявілася інфармацыя аб зьнікненьні ў Токіо былога амбасадара Беларусі ў Японіі, які быў адазваны Аляксандрам Лукашэнкам назад у Беларусь. Ужо 2 сьнежня стала вядома, што Краўчанка нікуды ня зьнік, а знаходзіцца ў сваёй такійскай кватэры. Аднак пры ім знаходзяцца дакумэнты і пячатка амбасады, якія ён не зьбіраецца вяртаць. Вяртацца на радзіму дыплямат таксама не зьбіраўся. Пра гэта афіцыйна заявіў беларускі МЗС. У другой палове дня зьявілася іншая інфармацыя – амбасадар заявіў пра свой намер вярнуцца ў Менск.

 ПАЛIТЫКА 

Лукашэнка пакуль не камэнтуе ўцёкі амбасадара
13:42, 02/12/2002

Аляксандар Лукашэнка пакуль ніяк не камэнтуе сытуацыю з былым амбасадарам Беларусі ў Японіі Пятром Краўчанкам. Адказваючы на пытаньне БелаПАН, ці была нейкая рэакцыя кіраўніка дзяржавы на здарэньне, прэсавы сакратар прэзыдэнта Натальля Пяткевіч толькі зазначыла, што “рэакцыя” была 19 лістапада, калі Аляксандар Лукашэнка сваім указам вызваліў Пятра Краўчанку ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Рэспублікі Беларусь у Японіі і Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтву ў сувязі з сыходам тэрміну паўнамоцтваў.

Захад пазірае на Беларусь як на парыю
13:40, 02/12/2002, Брэнт Хэрд, “Голас Амэрыкі”

У часе гістарычнага саміту ў Празе сем усходнеэўрапейскіх дзяржаваў атрымалі запрашэньне ўступіць у НАТО і стаць часткай атлянтычнай супольнасьці нацыяў. У гэты ж час беларускаму лідэру Аляксандру Лукашэнку адмовілі ў праве прысутнічаць на гэтых урачыстасьцях. Аналітыкі лічаць, што Лукашэнка жадае павярнуць час, спрабуючы стварыць міні-дыктатуру ў краіне, якая атрымала незалежнасьць у выніку распаду СССР у 1991 годзе. Грамадзян Беларусі арыштоўваюць за крытыку рэжыму, вядомыя палітычныя дзеячы бясьследна зьнікаюць. Як гэта магло здарыцца?

Ян Віерсма: у Беларусі працягваецца парушэньне правоў чалавека
13:29, 02/12/2002

30 лістапада ў Брусэлі кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту Ян Марынус Віерсма, распавядаючы аб выніках сваёй паездкі ў Менск, падверг крытыцы ўлады Беларусі за “цяглае парушэньне правоў чалавека і незахаваньне дэмакратычных нормаў”. Пра гэта паведамляе расейская служба Радыё Свабода.

Эўрапарлямэнт ня ўбачыў у Беларусі прагрэсу
13:27, 02/12/2002

“Намаганьні беларускага ўраду спыніць працу Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ яшчэ больш ускладнілі адносіны паміж Беларусяй і эўрапейскімі дэмакратычнымі інстытутамі”. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай заяве дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту.

Большасьць менчукоў лічыць, што іх удзел у мясцовых выбарах нічога ня зьменіць
13:25, 02/12/2002

Дзьве траціны – 66 адсоткаў – апытаных сацыёлягамі менчукоў лічаць, што ад іх удзелу ў галасаваньні на выбарах у мясцовыя Саветы 2 сакавіка 2003 году палітычнае і эканамічнае становішча ў краіне не палепшыцца. Пры гэтым 28 адсоткаў зь іх сказалі катэгарычнае “не, ня можа”. І 38 адсоткаў адказалі: “хутчэй ня можа, чым можа”. Такія вынікі апытаньня, праведзенага 21-25 лістапада сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сярод 500 жыхароў Менску ва ўзросьце 18 гадоў і старэй.

Цяжкі выпадак
13:23, 02/12/2002, Віктар Прусакоў, “Известия”

Здароўе экс-прэзыдэнта Югаславіі апошнім часам рэзка пагоршылася. З гэтае прычыны слуханьні Міжнароднага крымінальнага трыбуналу ў Гаазе, які абвінавачвае Слабадана Мілошавіча ў ваенных злачынствах, злачынствах супраць чалавецтва і генацыдзе, у лістападзе адкладаліся ўжо чатыры разы. Калі ўлічваць стан падсуднага, старшыня суда Рычард Мэй сумняваецца, што працэс, які і так ужо моцна адстае ад заплянаванага графіка, увогуле ўдасца давесьці да канца.

Краўчанка знайшоўся ў сваёй кватэры ў Токіо
11:34, 02/12/2002

Паводле паведамленьня амбасады Беларусі ў Токіо трэці сакратар беларускай дыпляматычнай місіі сёньня сустрэўся з былым амбасадарам Беларусі ў Японіі Пятром Краўчанкам у яго на кватэры. Як адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА прэсавы сакратар замежнапалітычнага ведамства нашай рэспублікі Павал Латушка, Пётар Краўчанка па-ранейшаму адмаўляецца здаць дакумэнты і вярнуцца на радзіму.

Андрэй Саньнікаў: уцёкі Краўчанкі – сыгналь будучых зьменаў
10:47, 02/12/2002

Былы намесьнік міністра замежных справаў, а зараз каардынатар грамадзянскае ініцыятывы “Хартыя’97” Андрэй Саньнікаў лічыць уцёкі былога амбасадара Беларусі ў Японіі Пятра Краўчанкі сыгналем будучых зьменаў у беларускім грамадзтве. У інтэрвію карэспандэнту БелаПАН Саньнікаў паведаміў, што інфармацыю аб тым, што Краўчанка сапраўды адмовіўся вярнуцца на радзіму, яму пацьвердзілі канфідэнцыяльныя крыніцы. Камэнтуючы гэты ўчынак дыплямата, Андрэй Саньнікаў адзначыў, што гэткі выпадак зьяўляецца прызнакам таго, што “тут хутка будуць зьмены, бо Краўчанка заўсёды быў ветранікам, які паказваў, куды пойдуць зьмены”. “Наколькі я зразумеў, Краўчанка ня проста застаўся, але і заявіў, што заўсёды быў праціўнікам Лукашэнкі, -- сказаў палітык. – Гэта сьведчыць пра тое, што хутка пераменаў варта чакаць і ў Беларусі”.

Ён сабраўся на трэці тэрмін
10:44, 02/12/2002

Аляксандар Лукашэнка гатовы балятавацца на трэці тэрмін. Пра гэта ён аб’явіў у пятніцу перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэту. Адказваючы на пытаньне з залі: “Ці будзеце вы балятавацца на трэці тэрмін?”, Лукашэнка адказаў: “Принимая ваши бурные аплодисменты как одобрение, обязательно буду”.

Лукашэнка пагражае Захаду эмігрантамі, наркотыкамі і ядзернымі элементамі
10:42, 02/12/2002

Беларускі лідэр не баіцца абмежаваньняў уезду для беларускіх чыноўнікаў у заходнія краіны. Пра гэта ён заявіў, выступаючы перад студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэту ў пятніцу. У той самы час ён папярэдзіў, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца 200 тысяч нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца на Захад. “Имейте в виду, что за собственный счет содержать их и бороться с ними никто в Беларуси не будет”, - адзначыў Лукашэнка. Акрамя таго, беларускі лідэр нагадаў пра спыненыя беларускімі праваахоўчымі органамі спробы транзыту праз краіну ў Эўропу наркотыкаў і зброі. “Только в этом году дважды были задержаны делящиеся ядерные элементы”, - паведаміў Лукашэнка.

За цывілізаваным сьветам Беларусь ня пойдзе
10:39, 02/12/2002

Аляксандар Лукашэнка заявіў аб правільнасьці абранага эканамічнага курсу краіны, які прадугледжвае адмову ад “слепого применения рецептов международного валютного фонда”. Паводле ягоных словаў, усе рэспублікі былога СССР, за выключэньнем Беларусі, “покорно приняли рецепты МВФ и Сороса”, што прывяло да скарачэньня ВУП, спаду вытворчасьці і эканамічнага абвалу.

У Нямеччыне знайшліся грошы дырэктара МТЗ?
10:38, 02/12/2002

Аляксандар Лукашэнка заявіў аб тым, што ў адным зь нямецкіх банкаў знойдзеныя 17 млн. даляраў на рахунку, які належыў былому дырэктару Менскага трактарнага заводу Міхаілу Лявонаву, які зараз чакае суда ў адным з сьледчых ізалятараў рэспублікі. “Кроме того, обнаружены еще два счета, деньгами с которых в настоящее время распоряжается семья бывшего промышленника”,- паведаміў кіраўнік дзяржавы, выступаючы ў пятніцу ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце.

Лукашэнка пагражае інтэлігенцыі кайданкамі
10:36, 02/12/2002

Аляксандар Лукашэнка заявіў аб зьмене ў бліжэйшы час кіраўніцтва аднаго з цэнтральных вну краіны. Выступаючы ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце, прэзыдэнт паведаміў аб намеры паслаць за мяжу рэктара Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту Аляксандра Казуліна. “Он не смог в президентском вузе выполнить поставленные мною требования и задачи, чтобы там все было по максимуму чисто и честно”, - патлумачыў сваё рашэньне прэзыдэнт. “Не выполнил — будет выполнять другой", — сказаў Лукашэнка. “Шаг влево, шаг вправо: вы знаете сколько людей пошло в наручниках из вузов, включая ректоров”, - адзначыў Лукашэнка.

На выбары ў мясцовыя Саветы зьбіраюцца ісьці 55 адсоткаў менчукоў
10:30, 02/12/2002

Больш за палову – 55 адсоткаў апытаных сацыёлягамі жыхароў беларускай сталіцы намерваюцца прыняць удзел у галасаваньні на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія пройдуць вясной (2 сакавіка) 2003 году. 28 адсоткаў апытаных не зьбіраюцца ў іх удзельнічаць, а 17 адсоткаў ня здолелі спрагназаваць свае дзеяньні падчас надыходзячых выбараў. Такія вынікі апытаньня, праведзенага 21-25 лістапада сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сярод 500 менчукоў 18 гадоў і старэй.

Беларускі амбасадар у Японіі стаў невяртанцам
10:25, 02/12/2002

“У МЗС Беларусі пацьвярджаюць, што былы амбасадар Беларусі ў Японіі Пётар Краўчанка адмовіўся пасьля вызваленьня ад пасады вярнуцца на радзіму, -- заявіў БелаПАН прэсавы сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Павал Латушка. – Пётар Краўчанка ня выканаў распараджэньня МЗС і не вярнуўся ў Беларусь. Зараз МЗС ня мае інфармацыі аб ягоным месцазнаходжаньні, сувязі зь ім няма. З дапамогай МЗС Японіі мы будзем старацца выйсьці зь ім на кантакт, і такія дзеяньні мы ўжо распачалі”.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Акцыі “Славнефти” Лукашэнка “за бесценок” не аддасьць
10:49, 02/12/2002

Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў урад рэспублікі аб недапушчальнасьці продажу беларускага пакету акцыяў НДК “Славнефть” за бясцэнак. Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў пятніцу ў Менску ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце. Кіраўнік дзяржавы патлумачыў неабходнасьць хутчэйшага продажу акцыяў “Славнефти” тым, што пасьля таргоў у Расеі, на якія выстаўлены асноўны пакет акцыяў кампаніі, беларускі пакет будзе абясцэнены.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

У Баранавічах прадпрыемствам-даўжнікам адключаюць газ
13:50, 02/12/2002

Два прадпрыемствы райцэнтру засталіся без прыроднага газу: на фабрыцы цацак “Брыг” і Баранавіцкай мэблевай фабрыцы яго адключылі за няўплату. Усяго ж запазычанасьць па плаце за газ, паводле інфармацыі спэцыялістаў МВА “Баранавічыміжрайгаз”, ёсьць у адзінаццаці гарадзкіх прадпрыемстваў. У ліку даўжнікоў лічацца КУПП “Баранавічыкамунцепласець” – тут ня выплаціцлі гаргазу Byb 1 млрд. 160 млн. Вялікая пазыка і ў Сьледчага ізалятара УЖ-15/ИЗ-6 - Byb 6,9 млн. Прадпрыемствы гораду аплацілі 93 адсоткі спажытага газу, паведамляе БелаПАН.

Рабочыя пратэстуюць супраць нявыплаты заробку
13:14, 02/12/2002

29 лістапада а другой палове дня работнікі гомельскага акцыянэрнага таварыства “Камбінат будаўнічых канструкцыяў” зноў прыпынілі працу, выступаючы супраць нявыплаты ім заробку за чатыры месяцы.

Урад Расеі падвысіць экспартную пошліну на нафту
11:00, 02/12/2002

Стаўка вывазной мытнай пошліны на нафту з 1 сьнежня сёлетняга году будзе падвышаная да 29,8 даляраў за тону. Адпаведная пастанова ўраду РФ падпісаная прэм’ер-міністрам Расеі Міхаілам Касьянавым, паведамляе агенцтва "Интерфакс".

Да 2005 года ў Беларусі будуць хворыя на СНІД сотні людзей
10:58, 02/12/2002

На дадзены час у Беларусі зарэгістравана 4 тыс. 667 ВІЧ-інфіцыраваных. Пра гэта ІА "Росбалт" паведаміла галоўная доктарка Рэспубліканскага цэнтру прафіляктыкі СНІД Лілія Мялешка. Паводле ейных словаў ёй ахоплена 131 адміністратыўная тэрыторыя Беларусі. Толькі ў 2002 годзе гэтая зона павялічылася на 19 беларускіх рэгіёнаў. Лідэрам па колькасьці ВІЧ-інфіцыраваных зьяўляецца Гомельская вобласьць, дзе зарэгістравана 2 тыс.950 выпадкаў.

Новым начальнікам упраўленьня ДАІ стаў Мікалай Дрозд
10:56, 02/12/2002

29 лістапада ўдзельнікам паседжаньня калегіі МЗС Беларусі, што завяршылася сёньня, быў прадстаўлены новы начальнік упраўленьня ДАІ міністэрства – Мікалай Дрозд. Як паведамілі ў прэсавай службе МУС, раней ён займаў пасаду начальніка ўпраўленьня аховы правапарадку Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

Латвія будзе сканаваць неба Беларусі для НАТО
10:52, 02/12/2002

Для кантролю паветранай прасторы над Прыбалтыкай, а таксама заходняй часткі Расеі і тэрыторыяй Беларусі Латвія ўсталюе трохмерны вайсковы радар ТПС-117.

У Беларусь з Расеі цягнулі рарытэтны танк
10:51, 02/12/2002

Вываз за мяжу вежы і іншых дэталяў нямецкага танка Т-3 часу Другой сусьветнай вайны спынілі смаленскія мытнікі па дарозе на беларускі Мсьціслаўль. Паводле заключэньня экспэртаў міністэрства культуры Расеі, затрыманыя мытнікамі часткі нямецкага танка маюць гісторыка-культурную каштоўнасьць і могуць выкарыстоўвацца для поўнай экспанацыі ці ўзнаўленьня ўзору. Корпус рарытэтнага танка зьнік бясьсьледна.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: