Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Баранавічах прадпрыемствам-даўжнікам адключаюць газ 13:50, 02/12/2002
Два прадпрыемствы райцэнтру засталіся без прыроднага газу: на фабрыцы цацак “Брыг” і Баранавіцкай мэблевай фабрыцы яго адключылі за няўплату. Усяго ж запазычанасьць па плаце за газ, паводле інфармацыі спэцыялістаў МВА “Баранавічыміжрайгаз”, ёсьць у адзінаццаці гарадзкіх прадпрыемстваў. У ліку даўжнікоў лічацца КУПП “Баранавічыкамунцепласець” – тут ня выплаціцлі гаргазу Byb 1 млрд. 160 млн. Вялікая пазыка і ў Сьледчага ізалятара УЖ-15/ИЗ-6 - Byb 6,9 млн. Прадпрыемствы гораду аплацілі 93 адсоткі спажытага газу, паведамляе БелаПАН.
Паводле апошніх дадзеных, сума запазычнасьці прыватных асобаў за спажыты прыродны газ пераўзышла Byb 50 млн. Гэта азначае, што кожны месяц каля 10 адсоткаў спажыўцоў зь ліку жыхыроў гораду ня лічаць за патрэбнае разьлічвацца за газ. На долю прыватных асобаў у Баранавічах (усяго ў горадзе каля 54,5 тысяч газафікаваных кватэр) прыпадае 3 адсоткі ад агульнай колькасьці спажытага газу. У выходныя гэтая велічыня павялічваецца да 36 адсоткаў. “ У нас ёсьць меры ўзьдзеяньня на даўжнікоў, - сказала начальнік групы ўліку газу МВА “Баранавічыміжрайгаз” Л.Атрошчанка. - Гэта і камісія па неплацяжох гарвыканкаму, якая працуе штотыднёва. Гэта і абмежаваньні паставак газу. Ну а ў самых цяжкіх выпадках – адключэньне газу ўвогуле”.