Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Краўчанка знайшоўся ў сваёй кватэры ў Токіо 11:34, 02/12/2002
Паводле паведамленьня амбасады Беларусі ў Токіо трэці сакратар беларускай дыпляматычнай місіі сёньня сустрэўся з былым амбасадарам Беларусі ў Японіі Пятром Краўчанкам у яго на кватэры. Як адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА прэсавы сакратар замежнапалітычнага ведамства нашай рэспублікі Павал Латушка, Пётар Краўчанка па-ранейшаму адмаўляецца здаць дакумэнты і вярнуцца на радзіму.
Павал Латушка паведаміў, што сёньня адбудзецца сустрэча Часовага Даверчага ў справах Беларусі ў Японіі Анатоля Сцепуся ў МЗС Японіі, у часе якой японскаму боку дадуць дадатковыя тлумачэньні паводле дадзенай інфармацыі. Такія ж тлумачэньні будуць зробленыя і ў МЗС Беларусі Часоваму Даверчаму ў справах Японіі ў нашай краіне. “Тлумачэньні будуць тычыцца таго, што Пётар Краўчанка вызвалены ад пасады амбасадара, ён павінен здаць усе неабходныя дакумэнты амбасады і вярнуцца ў Менск. Будзе адзначацца, што іншых даручэньняў былому амбасадару МЗСам у Беларусі не давалася”, - патлумачыў афіцыйны прадстаўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства.