Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка пагражае Захаду эмігрантамі, наркотыкамі і ядзернымі элементамі 10:42, 02/12/2002
Беларускі лідэр не баіцца абмежаваньняў уезду для беларускіх чыноўнікаў у заходнія краіны. Пра гэта ён заявіў, выступаючы перад студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэту ў пятніцу. У той самы час ён папярэдзіў, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца 200 тысяч нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца на Захад. “Имейте в виду, что за собственный счет содержать их и бороться с ними никто в Беларуси не будет”, - адзначыў Лукашэнка. Акрамя таго, беларускі лідэр нагадаў пра спыненыя беларускімі праваахоўчымі органамі спробы транзыту праз краіну ў Эўропу наркотыкаў і зброі. “Только в этом году дважды были задержаны делящиеся ядерные элементы”, - паведаміў Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што “истоками всех наездов на страну является то, что республика отказалась стать в строй государств однополярного миропорядка”. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што “как только мы стали проводить политику с учетом национальных интересов, то сразу оказались неугодными на Западе”. Ён заклікаў не драматызаваць падзеі, зьвязаныя з рашэньнем аб абмежаваньні выезду афіцыйных беларускіх асобаў на Захад. “Эти события больше раздуваются, чем имеют реальное значение”, - перакананы Лукашэнка. У дадзеным факце ён ня бачыць нічога новага. “Нас закрыли после Дроздов (летам 1998 году краіны Эўразьвязу прынялі рашэньне аб абмежаваньні ўезду на тэрыторыю краін Саюзу ў вялікай колькасьці вышэйшых чыноўнікаў зь Беларусі, пасьля высяленьня кіраўнікоў шэрагу дыпляматычных місіяў замежных краінаў ЭЗ з тэрыторыі рэзыдэнцыі прэзыдэнта ў Драздах пад Менскам – “Медиафакт”), и до сих пор не открыли. Так получается - масло масляное: не открыв, нас снова закрывают”, - сказаў Лукашэнка.