Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка пагражае інтэлігенцыі кайданкамі 10:36, 02/12/2002
Аляксандар Лукашэнка заявіў аб зьмене ў бліжэйшы час кіраўніцтва аднаго з цэнтральных вну краіны. Выступаючы ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце, прэзыдэнт паведаміў аб намеры паслаць за мяжу рэктара Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту Аляксандра Казуліна. “Он не смог в президентском вузе выполнить поставленные мною требования и задачи, чтобы там все было по максимуму чисто и честно”, - патлумачыў сваё рашэньне прэзыдэнт. “Не выполнил — будет выполнять другой", — сказаў Лукашэнка. “Шаг влево, шаг вправо: вы знаете сколько людей пошло в наручниках из вузов, включая ректоров”, - адзначыў Лукашэнка.
У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы згадаў былога рэктара Гомельскага медінстытута Юры Бандажэўскага, які адбывае пакараньне, і зь якога, паводле А.Лукашэнка, “сегодня делают большого политика, а мы его трижды брали за взятку”. Як раней перадаваў “Медиафакт”, у ніжняй палаце беларускага “парлямэнту” на мінулым тыдні прайшла працэдура ўзгадненьня кандыдатуры рэктара Белдзяржунівэрсытэту Аляксандра Казуліна на пасаду сталага прадстаўніка рэспублікі ў ААН.