Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За цывілізаваным сьветам Беларусь ня пойдзе 10:39, 02/12/2002
Аляксандар Лукашэнка заявіў аб правільнасьці абранага эканамічнага курсу краіны, які прадугледжвае адмову ад “слепого применения рецептов международного валютного фонда”. Паводле ягоных словаў, усе рэспублікі былога СССР, за выключэньнем Беларусі, “покорно приняли рецепты МВФ и Сороса”, што прывяло да скарачэньня ВУП, спаду вытворчасьці і эканамічнага абвалу.
“На начало текущего года уровень промышленного производства в Украине достиг всего лишь 50% уровня 1990 года, России - 60%, в то время как в Беларуси этот показатель составил 108%”,- канстатаваў Лукашэнка. Акрамя таго, паводле інфармацыі кіраўніка дзяржавы, у выніку рэформаў доля Расеі ў сусьветнай эканоміцы зьнізілася да 1-1,2%, у той час як доля Савецкага Саюзу складала каля 20%. Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што беларуская эканамічная мадэль прадугледжвае разьвіцьцё сучаснай рынкавай гаспадаркі з забесьпячэньнем эфэктоўнай сацыяльнай абароны. Гэта, паводле ягоных словаў, жорстка крытыкуецца як звонку, так і ўнутры краіны. “Модель экономических преобразований носит эволюционный характер, предусматривающий не ломку, а совершенствование экономических механизмов”, - падкрэсьліў А.Лукашэнка. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы “свидетельством этого является то, что в стране не были бездумно разрушены мощная индустрия и крупнотоварное сельхозпроизводство”. Паводле Лукашэнкі, дзяржава не зьбіраеца “во имя рынка уходить из тех сфер, где оно управляет эффективно”. “Но там, где государство не может этого делать, туда придут эффективные собственники и управленцы”, - сказаў прэзыдэнт. Лукашэнка ня згодны з абвінавачваньнямі ў тым, што кіраўніцтва краіны “зажало” прадпрымальнікаў. “Никто никого не зажимал, просто всех поставили в равные условия с целью обеспечить прозрачность и сбор налогов”, - падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы і адзначыў, што гэтыя правілы ствараюцца “не для того, что бы у кого-то что-то отнять”. Лукашэнка таксама зьвярнуў увагу на тое, што беларуская мадэль эканамічнага разьвіцьця не дапусьціла зьяўленьня ў краіне “олигархического капитала”, уцягваньня крыміналу ва ўладу, масавага беспрацоўя і агалечваньня людзей, а таксама разрыву каапэрацыйных сувязяў з партнэрамі па былым СССР.