Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Нямеччыне знайшліся грошы дырэктара МТЗ? 10:38, 02/12/2002
Аляксандар Лукашэнка заявіў аб тым, што ў адным зь нямецкіх банкаў знойдзеныя 17 млн. даляраў на рахунку, які належыў былому дырэктару Менскага трактарнага заводу Міхаілу Лявонаву, які зараз чакае суда ў адным з сьледчых ізалятараў рэспублікі. “Кроме того, обнаружены еще два счета, деньгами с которых в настоящее время распоряжается семья бывшего промышленника”,- паведаміў кіраўнік дзяржавы, выступаючы ў пятніцу ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце.
Лукашэнка праінфармаваў аб тым, што, знаходзячыся пад вартай, Лявонаў пэрыядычна дасылаў яму лісты, у якіх заяўляў аб тым, што ён “самый честный и надежный человек”, і прасіў вызваліць. “В ответ я ему передаю: господин Леонов, ответьте, где вы взяли эти 17 млн. долларов? Если не хотите говорить - верните. Тогда и поговорим”, - сказаў галава дзяржавы. Паводле Лукашэнкі, сёньня “все плачут, что Лукашенко издевается над директорским корпусом”. “Никто ни над кем не издевается, закон един для всех: проворовался – отвечай”, - адзначыў А.Лукашэнка. Міхаіл Лявонаў, нагадвае “Медиафакт”, быў затрыманы ў студзені 2002 году. Праваахоўчыя органы арыштавалі яго ў цягніку, які ішоў у Маскву. Былому дырэктару МТЗ інкрымінуецца злоўжываньне службовым становішчам, што выклікала цяжкія наступствы, а таксама нанясеньне ўрону прадпрыемству ў асабліва буйным памеры, што выявілася ў садзеяньні камэрцыйнай фірме і падпісваньні нявыгаднага для МТЗ кантракту. Справу былога дырэктара ў пачатку наступнага году плянуецца перадаць у суд.