Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
23 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускі амбасадар у Японіі стаў невяртанцам
10:25, 02/12/2002

“У МЗС Беларусі пацьвярджаюць, што былы амбасадар Беларусі ў Японіі Пётар Краўчанка адмовіўся пасьля вызваленьня ад пасады вярнуцца на радзіму, -- заявіў БелаПАН прэсавы сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Павал Латушка. – Пётар Краўчанка ня выканаў распараджэньня МЗС і не вярнуўся ў Беларусь. Зараз МЗС ня мае інфармацыі аб ягоным месцазнаходжаньні, сувязі зь ім няма. З дапамогай МЗС Японіі мы будзем старацца выйсьці зь ім на кантакт, і такія дзеяньні мы ўжо распачалі”.

Нагадаем, што ўказам прэзыдэнта Беларусі №574 ад 19 лістапада Пётар Краўчанка быў вызвалены ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Рэспублікі Беларусь у Японіі і Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтву. Інфармацыя аб зьнікненьні П.Краўчанкі зьявілася днём 1 сьнежня. Замежныя СМІ паведамілі, што апошнімі днямі беларускі дыплямат удзельнічаў у розных пратакольных мерапрыемствах Токіо, зьвязаных зь ягоным ад’ездам на радзіму. Вечарам 30 лістапада сьведкі нібыта бачылі, як беларускага дыплямата ўвозілі на тэрыторыю амбасады ЗША ў Токіо, пасьля чаго любыя спробы ўсталяваць кантакт з П.Краўчанкам па любых відах сувязі былі безпасьпяховымі.
Аднак, як паведамляюць “Известия” Злучаныя Штаты афіцыйна абверглі паведамленьне аб тым, што былы амбасадар Беларусі ў Японіі Пётар Краўчанка знаходзіцца на тэрыторыі амэрыканскае амбасады ў Токіо. “Яго тут няма”, - заявіў сёньня афіцыйны прадстаўнік амбасады ЗША Патрык Лінэхэн. “Мы ня маем інфармацыі аб месцазнаходжаньні амбасадара”, -- сказаў ён.
Адказваючы на пытаньне, ці зьвяртаўся Краўчанка з просьбай даць яму палітычны прытулак, прадстаўнік амбасады сказаў: “Мы ня маем зьвестак адносна таго, ці мела амбасада ЗША апошнімі днямі нейкія кантакты з былым беларускім амбасадарам.
Прадстаўнік японскага МЗС паведаміў, што па просьбе замежнапалітычнага ведамства прымаюцца спробы вызначыць месцазнаходжаньне Краўчанкі. Спробы журналістаў зьвязацца зь ім па мабільным тэлефоне посьпеху ня мелі. Як паведамляе НТВ, Краўчанка меў пры сабе фінансавыя сродкі амбасады, афіцыйныя дакумэнты і пячатку дыпмісіі.
Да 1994 году (год прыходу да ўлады Лукашэнкі) Краўчанка некалькі гадоў знаходзіўся на пасадзе міністра замежных справаў Беларусі. Пазьней ён зьяўляецца дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. Нейкі час экс-міністар замежных справаў далучаў сябе да апазыцыйных Лукашэнку палітыкаў. Тым не менш, 20 студзеня 1998 году ён быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў Японіі. На Філіпінах па сумяшчальніцтве – 14 сьнежня 1999 году.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: