Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Урад Расеі падвысіць экспартную пошліну на нафту 11:00, 02/12/2002
Стаўка вывазной мытнай пошліны на нафту з 1 сьнежня сёлетняга году будзе падвышаная да 29,8 даляраў за тону. Адпаведная пастанова ўраду РФ падпісаная прэм’ер-міністрам Расеі Міхаілам Касьянавым, паведамляе агенцтва "Интерфакс".
Нагадаем, з 1 кастрычніка сёлетняга году экспартная пошліна на нафту, якая ўвозіцца з тэрыторыі Расеі за межы дзяржаваў-сябраў мытнага зьвязу (РФ, Беларусь, Казахстан, Кыргізія, Таджыкістан), складае 26,2 даляры за тону.