Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
23 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэй Саньнікаў: уцёкі Краўчанкі – сыгналь будучых зьменаў
10:47, 02/12/2002

Былы намесьнік міністра замежных справаў, а зараз каардынатар грамадзянскае ініцыятывы “Хартыя’97” Андрэй Саньнікаў лічыць уцёкі былога амбасадара Беларусі ў Японіі Пятра Краўчанкі сыгналем будучых зьменаў у беларускім грамадзтве. У інтэрвію карэспандэнту БелаПАН Саньнікаў паведаміў, што інфармацыю аб тым, што Краўчанка сапраўды адмовіўся вярнуцца на радзіму, яму пацьвердзілі канфідэнцыяльныя крыніцы. Камэнтуючы гэты ўчынак дыплямата, Андрэй Саньнікаў адзначыў, што гэткі выпадак зьяўляецца прызнакам таго, што “тут хутка будуць зьмены, бо Краўчанка заўсёды быў ветранікам, які паказваў, куды пойдуць зьмены”. “Наколькі я зразумеў, Краўчанка ня проста застаўся, але і заявіў, што заўсёды быў праціўнікам Лукашэнкі, -- сказаў палітык. – Гэта сьведчыць пра тое, што хутка пераменаў варта чакаць і ў Беларусі”.

Матывы ўчынку Краўчанкі Саньнікаў патлумачыў тым, што той усімі сіламі намагаўся застацца ў Японіі як амбасадар, але гэтага не атрымалася, і ён выбраў іншы шлях застацца. Тэхнічна ажыцьцявіць такія ўцёкі не складае цяжкасьцяў, адначыў каардынатар “Хартыі’97”. Адзінае, што яго зьдзіўляе, чаму Краўчанка зьвярнуўся менавіта ў амэрыканскую амбасаду, “бо Японія – дэмакратычная краіна і яму нічога б не пагражала, калі б ён застаўся ў Японіі”.
Паводле Андрэя Саньнікава, уцёкі амбасадараў у гісторыі дыпляматыі – надзвычай рэдкая зьява, але такія выпадкі былі. Напрыклад, калі ў ЗША папрасіў палітычнага прытулку намесьнік генэральнага сакратара ААН з СССР Шаўчэнка. Паводле зьвестак А.Саньнікава, нядаўна ў Вашынгтоне палітычнага прытулку папрасіў адзін з супрацоўнікаў беларускае амбасады. Аднак інфармацыя пра гэты выпадак ня трапіла ў рэспубліканскія СМІ.
“Зараз, я думаю, працуе бяздротавы МЗСаўскі тэлеграф. І таму вяртацца ня хочаца. Мяркую, і не памылюся, калі скажу, што сто адсоткаў супрацоўнікаў МЗСу сьпяць і бачаць, як бы зьехаць падалей зь Менску. Бо працаваць там (у МЗСе) проста немагчыма. Зараз ён працуе не як дыпляматычнае, а як прапагандовае ведамства”, - лічыць А.Саньнікаў.
Ацэньваючы дзелавыя якасьці Краўчанкі, зь якім Саньнікаў працаваў у МЗСе ў пачатку 90-ых гадоў, палітык сказаў, што былы міністар замежных справаў быў “нетутэйшым чалавекам і ў спэцыфіцы мзсаўскай мала што разумеў”. “Тым не менш, ён прыйшоў у самы цікавы, важны час. Можна ацэньваць, што атрымалася, што не атрымалася. Штосьці яму ўдалося, шмат што не ўдалося. Я лічу, што магло атрымацца значна болей”, - сказаў А.Саньнікаў.
Саньнікаў ня бачыць Краўчанку ў складзе апазыцыі. “Ён ужо быў у апазыцыі Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня і перайшоў у шэрагі Лукашэнкі ў самы адказны час, чым адыграў для апазыцыі дастаткова негатыўную ролю. Як амбасадар ён адстойваў інтарэсы цяперашняй сыстэмы ў Беларусі і дастаткова няблага працаваў на Лукашэнку”, - лічыць каардынатар “Хартыі’97”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: