Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыі “Славнефти” Лукашэнка “за бесценок” не аддасьць 10:49, 02/12/2002
Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў урад рэспублікі аб недапушчальнасьці продажу беларускага пакету акцыяў НДК “Славнефть” за бясцэнак. Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў пятніцу ў Менску ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце. Кіраўнік дзяржавы патлумачыў неабходнасьць хутчэйшага продажу акцыяў “Славнефти” тым, што пасьля таргоў у Расеі, на якія выстаўлены асноўны пакет акцыяў кампаніі, беларускі пакет будзе абясцэнены.
Лукашэнка запатрабаваў ад ураду ўважліва паставіцца да продажу беларускіх акцыяў “Славнефти”, матывуючы гэта ў тым ліку і тым, што ў свой час траціну Мазырскага НПЗ абмянялі на гэтыя акцыі. “Продавая за бесценок 10% акций "Славнефти", мы за бесценок продаем треть своего нефтеперерабатывающего завода”, - заявіў беларускі лідэр.