Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да 2005 года ў Беларусі будуць хворыя на СНІД сотні людзей 10:58, 02/12/2002
На дадзены час у Беларусі зарэгістравана 4 тыс. 667 ВІЧ-інфіцыраваных. Пра гэта ІА "Росбалт" паведаміла галоўная доктарка Рэспубліканскага цэнтру прафіляктыкі СНІД Лілія Мялешка. Паводле ейных словаў ёй ахоплена 131 адміністратыўная тэрыторыя Беларусі. Толькі ў 2002 годзе гэтая зона павялічылася на 19 беларускіх рэгіёнаў. Лідэрам па колькасьці ВІЧ-інфіцыраваных зьяўляецца Гомельская вобласьць, дзе зарэгістравана 2 тыс.950 выпадкаў.
Паводле статыстыкі ў Беларусі назіраецца рост колькасьці дзяцей, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека. На сёньня дыягназ “ВІЧ-інфекцыя” пастаўлены 23 дзецям, народжаным ад інфіцыраваных маці. У краіне 7-мі чалавекам пастаўлены дыягназ "СНІД". Паводле прагнозаў навукоўцаў, у бліжэйшыя гады тэмп прыросту ВІЧ–інфіцыраваных у Беларусі складзе 40%. Чакаецца, што да 2005 году колькасьць хворых на СНІД у краіне дасягне 300-400 чалавек.