Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Большасьць менчукоў лічыць, што іх удзел у мясцовых выбарах нічога ня зьменіць 13:25, 02/12/2002
Дзьве траціны – 66 адсоткаў – апытаных сацыёлягамі менчукоў лічаць, што ад іх удзелу ў галасаваньні на выбарах у мясцовыя Саветы 2 сакавіка 2003 году палітычнае і эканамічнае становішча ў краіне не палепшыцца. Пры гэтым 28 адсоткаў зь іх сказалі катэгарычнае “не, ня можа”. І 38 адсоткаў адказалі: “хутчэй ня можа, чым можа”. Такія вынікі апытаньня, праведзенага 21-25 лістапада сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сярод 500 жыхароў Менску ва ўзросьце 18 гадоў і старэй.
Супрацьлеглай думкі трымаюцца 27 адсоткаў рэспандэнтаў. Пры гэтым 12 адсоткаў упэўненыя, што сваім удзелам у галасаваньні яны паўплываюць на паляпшэньне палітычнага і эканамічнага становішча ў краіне. Практычна кожны другі зь іх – выбарнік ва ўзросьце 23-39 гадоў (49 адсоткаў). Больш за траціну – 36 адсоткаў – асобы з вышэйшай адукацыяй. І каля паловы – 48 адсоткаў – інжынэрна-тэхнічныя работнікі, дзяржслужачыя і работнікі творчых прафэсіяў. 7 адсоткаў гараджан ня здолелі адказаць на прапанаванае сацыёлягамі пытаньне.