Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былы амбасадар Беларусі ў Токіо Пётар Краўчанка намерваецца выляцець у Менск 27-29 сьнежня. Пра гэта ён сам паведаміў у аўторак групе расейскіх журналістаў. Як паведамляе РІА "Новости" размова адбылася ў амбасадзе Расеі ў Японіі падчас прыёму ў гонар старшыні Дзярждумы Генадзя Селязьнёва, які знаходзіцца зараз зь візытам у Японіі.
Былы амбасадар Беларусі ў Японіі Пётар Краўчанка жадае стаць прэзыдэнтам Беларусі, перадае інфармацыйнае агенцтва ИТАР-ТАСС. Як заявіў Краўчанка расейскім журналістам 3 сьнежня ў Токіо, ён ня выключае таго, што вылучыць сваю кандыдатуру на наступныя прэзыдэнцкія выбары. Ён заявіў, што на выбарах 1994 году быў дублёрам Вячаслава Кебіча і абапіраўся на падтрымку самай магутнай арганізацыі краіны – Зьвязу прамыслоўцаў краіны.
Фашызм узмацняўся 12:49, 03/12/2002, Аляксандар Архангельскі, “Известия”
Калі пачынаецца размова пра сучасны фашызм, усе па інэрцыі ківаюць на маргіналаў. На падонкаў грамадзтва, якія нацэленыя на “нізавую “ барацьбу відаў – дробныя лавачнікі супраць дробных лавачнікаў, рускія лабазьнікі супраць каўказскіх гандляроў. Айчынныя фашыстоўцы зараз у вобразе недарослых скінхэдаў, футбольных фанатаў, нешматколькасных голавапаголеных, зусім ужо рэдказямельных нацыянал-бальшавікоў і напалову вар’ята-правадыра гэтай экзатычнай партыі Эдуарда Савенка па мянушцы Лімонаў.
У Віцебскім абласным судзе завяршыліся судовыя слуханьні па абвінавачваньні групы маладых людзей у распальваньні расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці, паведамляе зь Віцебску карэспандэнт “Медиафакта”. Вырак суда будзе абвешчаны 12 сьнежня. Судовыя слуханьні праводзіліся ў закрытым рэжыме, аднак, у сакратарыяце суда запэўнілі, што прэсу дапусьцяць на абвяшчэньне выраку.
Мара практычна кожнага высокапастаўленага беларускага чыноўніка – атрымаць месца ў амбасадзе якой-небудзь ціхай заходнеэўрапейскай краіны, падалей ад тутэйшай мітусьні, страхаў, інтрыг нядобразычліўцаў. На мінулым тыдні пачалася дыпляматычная кар’ера Аляксандра Казуліна – рэктара галоўнага ВНУ краіны – Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Посол - и не вернулся 10:50, 03/12/2002, Васіль Галаўнін, Токіо, Натальля Грыб, Менск, КоммерсантЪ
Былы амабасадар Беларусі ў Японіі Пётар Краўчанка зьнік у суботу. Адразу зьявіліся паведамленьні, што яго бачылі ў амбасадзе ЗША ў Токіо і што ў амбасадара засталіся грошы і пячатка амбасады. У Менску яго аб’явілі невяртанцам. І вось учора спадар Краўчанка зьявіўся ў МЗС Японіі, назваў усё, што пра яго гаворыцца, палітычнай правакацыяй і паведаміў, што ня едзе на радзіму “паводле мэдычных заключэньняў”. Пасьля чаго ізноўку зьнік.
У Камітэце выкананьня пакараньняў зараз вырашаюць, у які горад накіраваць рэдактара газэты “Рабочы”, асуджанага на два гады абмежаваньня волі за артыкул “Злачынца мусіць сядзець у турме”, надрукаваны ў “Рабочым” падчас выбарчай кампаніі. Першамайскі суд Менску палічыў гэты артыкул паклёпам на Лукашэнку і ягонае атачэньне. “Мяне выклікалі ў Савецкі РУУС. Там забралі ваенны білет, пашпарт і зьнялі адбіткі пальцаў. Мне пацьвердзілі, што цягам дзесяці дзён мяне выклікаюць, і скажуць, у які горад мне рушыць. Вось на сёньня я ў чаканьні гэтай “камандзіроўкі”, - паведаміў Радыё Свабода Віктар Івашкевіч.
Міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў намерваецца ўдзельнічаць у паседжаньні міністраў замежных справаў АБСЭ, якое адбудзецца 6-7 сьнежня ў Порта (Партугалія). Пра гэта ён заявіў у інтэрвію “Медиафакту” ў панядзелак у Менску. Кіраўнік МЗС падкрэсьліў, што беларускі бок “гатовы абмяркоўваць павестку дня саміту”. Ён ня выключыў, што ў часе паседжаньняў будзе закранацца пытаньне аб абмежаваньні ўезду на тэрыторыю 14 дзяржаваў ЭЗ вышэйшых службовых асобаў рэспублікі, аднак падкрэсьліў, што гэта не пытаньне АБСЭ.
Аляксандар Лукашэнка 2 сьнежня падпісаў Указ №587 аб вызваленьні Бельскага Ўладзімера Пятровіча ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Беларусь у Чэскай Рэспубліцы і Славацкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.
Беларусь разглядае супрацоўніцтва з Кітаем як адзін з найбольш прыярытэтных накірункаў беларускай замежнай палітыкі. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Сяргей Сідорскі ў часе сустрэчы з членам Дзяржрады Вань Чжуньюем.
У панядзелак апублікаваная справаздача аб катаваньнях, якія выкарыстоўвае рэжым Садама Гусэйна ў Іраку для пакараньня сваіх рэальных ці выдуманых праціўнікаў. Любімымі катаваньнямі Садама ў 23-старонкавым дакумэнце пералічаныя: выцісканьне вачэй, сьвідраваньне далоняў электрадрэляй, патушэньне цыгарэт аб скуру ахвяры, імітацыя пакараньня сьмерцю, падвешваньне да столі, электрашок, розныя формы сэксуальнага гвалту, біцьцё палкамі па пятах і кіслотныя ванны.
Шэраг міжнародных скандаляў не прыпыняе мучаць беларускае кіраўніцтва. Спачатку прэзыдэнта Лукашэнку не пусьцілі на саміт у Прагу, затым увогуле забаранілі ўезд у краіны ЭЗ і Злучаныя Штаты. А зараз яшчэ і былы амбасадар у Японіі, напэўна, вырашыў “вынести сор из избы”.
Прэм’ер Генадзь Навіцкі незадаволены цяперашняй працай па павышэньні якасьці і канкурэнтаздольнасьцю прадукцыі ў Беларусі, пра што заявіў, выступаючы на рэспубліканскай канфэрэнцыі “Якасьць-2002”. Як адзначыў Навіцкі, перадае БелаПАН, сёньня адбываюцца зьмены, якія ня толькі насьцярожваюць, але і заклікаюць да прыняцьця дзеяньняў, адэкватных сытуацыі. У якасьці прыкладу прэм’ер-міністар назваў сытуацыю, пры якой на айчынным рынку зьяўляецца “ўсё больш і больш” прадуктаў, вырабленых у Расейскай Федэрацыі і іншых суседніх дзяржавах.
Сума пратэрмінованай запазычанасьці на заробку работнікам сельскай гаспадаркі Магілёўскай вобласьці за верасень сёлетняга году складае 2,2 млрд. бел. руб. Пра гэта заявіў 2 сьнежня на плянёрцы ў аблвыканкаме старшыня абласнога камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаваньні Валеры Ліцьвінаў. Паводле яго, некаторыя сельгасарганізацыі не разьлічыліся з сваімі работнікамі за чэрвень сёлетняга году.
Рэальны працоўны занятак беларусаў разам з рэальнымі даходамі адносіцца да найменш дасьледаванай сацыёлягамі сфэры. Калі верыць дадзеным афіцыйнай статыстыкі, большасьць беларусаў працуе на адной працы і каля 40 гадзін у тыдзень. Афіцыйная статыстыка, аднак, не тлумачыць, чым займаецца амаль паўтара мільёна працаздольнага насельніцтва, якія нідзе не працуюць, не навучаюцца, не стаяць на біржы працы. Відавочна, што ў краіне даўно прысутнічае “чорны” рынак працы, дзе для пасьпяховага працаўладкаваньня трэба працаваць больш, часьцей і лепей, чым прывыклі думаць органы статыстыкі і аналізу. У гэтым сэнсе афіцыйныя дадзеныя адлюстроўваюць толькі найбольш пасьпяховыя сфэры занятку.
Больш за 410.000 інвалідаў пражываюць на дадзены час у Беларусі. Зь іх 30.148 – інваліды вайны, звыш 62.000 – інваліды зь дзяцінства, больш 290.000 атрымалі інваліднасьць з-за агульнага захворваньня. Штогод І група інваліднасьці выяўляецца ў сярэднем у 59.000 жыхароў рэспублікі.
Беларусь застаецца ледзь не адзінай краінай у Эўропе, дзе да гэтага часу не завяршылася прыватызацыя. Цягнецца яна ўжо болей за 10 гадоў, і апошнія 2 гады ўлады адцягваюць тэрмін яе завяршэньня і падаўжаюць тэрмін абмену ваўчараў. За гэты час акцыі набылі больш за 800 тысячаў беларусаў. Гэта прыкладна 22% ад колькасьці працаздольнага насельніцтва – паказчык вельмі высокі, на ўзроўні разьвітых заходнеэўрапейскіх краін. Але ў адрозьненьне ад тамтэйшых трымальнікаў акцыяў, нашым у большасьці выпадкаў гэтыя каштоўныя паперы ніякай карысьці не прыносяць.
У панядзелак вышэйшае кіраўніцтва “Газпрому” прадставіць другі па амбіцыйнасьці экспартны праект кампаніі - Паўночна-Эўрапейскі газапровад. Старшыня праўленьня газавага манапаліста Аляксей Мілер павінен распавесьці грамадзкасьці пра тое, колькі можа каштаваць гэты трубапровад, і назваць яго патэнцыйных партнёраў. Аналітыкі лічаць, што ў ідэі “Газпрому” ёсьць станоўчыя моманты. Але зараз праект выглядае больш палітычным і ня мае пад сабой рэальнай эканамічнай асновы. “Газпрому” варта пераканаць іх у адваротным.
На самім паседжаньні калегіі МУС быў часова адхілены ад займаемай пасады начальнік Заводзкага РАУС сталіцы Барыс Сьмірноў. Ён абвінавачваецца ў нядбайнасьці ў службовай дзейнасьці, а больш дакладна – у чэрствасьці і абыякавасьці адносна звароту адной жыхаркі Менску наконт зьнікненьня ейнага бацькі. Каля месяца жанчына займалася вышукам чалавека, які памёр побач са сваім домам ад сардэчнага прыступу. РАУС быў пра гэта праінфармаваны, аднак яго супрацоўнікі не абцяжарылі сябе паведаміць пра здарэньне дачку памерлага.
Прадпрыемствы і арганізацыі Беларусі зьнізілі ў кастрычніку аплату за спажываньне энэргарэсурсаў. У адпаведнасьці зь інфармацыяй, пададзенай Міністэрствам эканомікі ўраду, у кастрычніку спажыты ў краіне газ аплочаны на ўзроўні 80,7 адсоткаў, а электрычная і цеплавая энэргія – на 94,4. У верасьні спажываньне было аплочана адпаведна на 130,5 і 111,6 адсоткі.
Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі, за першыя два тыдні спажывецкія кошты павялічыліся на 2,3%. За першы тыдзень месяца спажывецкія кошты вырасьлі на 0,7%, за другі - на 1,6%. Вышэй за рост коштаў у першыя два тыдні месяца быў толькі ў лютым сёлетняга году – на 2,5%, а пачынаючы з траўня, месячны рост коштаў быў у межах 1,1 – 2,2%. Асноўнай прычынай цяперашняй хвалі інфляцыі ў Мінстаце называюць значны рост тарыфаў на газ і электраэнэргію. Нагадаем, што ў агуле з пачатку году спажывецкія кошты павялічыліся на 29,4% (за аналягічны пэрыяд 2001 году – на 34,9%).
Чарговы скандаль страсае Берасьцейскую япархію Расейскай праваслаўнай царквы. Айцец Ян Грудніцкі, які перайшоў у Беларускую аўтакефальную царкву, зарэгістраваную ў ЗША, не зьбіраецца аддаваць РПЦ храм, дзе ён служыў.