Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віктар Івашкевіч днямі адбывае на “хімію”
10:45, 03/12/2002

У Камітэце выкананьня пакараньняў зараз вырашаюць, у які горад накіраваць рэдактара газэты “Рабочы”, асуджанага на два гады абмежаваньня волі за артыкул “Злачынца мусіць сядзець у турме”, надрукаваны ў “Рабочым” падчас выбарчай кампаніі. Першамайскі суд Менску палічыў гэты артыкул паклёпам на Лукашэнку і ягонае атачэньне. “Мяне выклікалі ў Савецкі РУУС. Там забралі ваенны білет, пашпарт і зьнялі адбіткі пальцаў. Мне пацьвердзілі, што цягам дзесяці дзён мяне выклікаюць, і скажуць, у які горад мне рушыць. Вось на сёньня я ў чаканьні гэтай “камандзіроўкі”, - паведаміў Радыё Свабода Віктар Івашкевіч.

Вышэйшая судовая інстанцыя пацьвердзіла рашэньне раённага суда па справе журналіста, але Менскі гарадзкі суд да гэтага часу не абвесьціў Віктару Івашкевічу амністыю. Згодна Крымінальна-працэсуальнага Кодэксу ўсім асуджаным і тым, хто адбывае пакараньне ў год, калі была агучаная амністыя, скарачаецца тэрмін пакараньня. Таму на “хіміі” Віктар Івашкевіч павінен правесьці не два, а адзін год.
“Я зьвярнуўся з заяваю, каб мне далі тлумачэньне адносна амністыі, наколькі яна можа быць прымененая да мяне. І адвакат, і судзьдзя раённага суда ў прыватнай размове сказалі, што я падпадаю пад амністыю. Але самі судзьдзі ні раённага, ні гарадзкога ўзроўняў такога рашэньня не абвесьцілі. Вось я і падаў заяву. Мне сказалі: “Будзем думаць і глядзець,” – распавёў журналіст.
Нагадаем, што ўжо тры месяцы на “хіміі” адбываюць пакараньне рэдактар газэты «Пагоня» Мікалай Маркевіч і журналіст Павел Мажэйка.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: