Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падвойная гульня 16:22, 04/12/2002, Людміла Гразнова, каардынатар Хартыі’97 па правох чалавека
Кроніка парушэньняў правоў чалавека ў лістападзе 2002 году
Аляксандар Лукашэнка, які нядаўна аб’явіў пра сваё жаданьне балятавацца на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, ужо год як рыхтуецца да чарговага абраньня і праводзіць зачыстку на апазыцыйным полі.
Незалежныя газэты закрываюцца, апазыцыйныя арганізацыі перасьледуюць, рэлігійныя канфэсіі, якія не належаць да расейскай праваслаўнай царквы, прыціскаюцца. У разбурэньні беларускай грамадзянскай супольнасьці зацікаўлены і Крэмль, але з другой мэтай – далучэньня Беларусі да Расеі. Супраць незалежных журналістаў, апазыцыйных актывістаў і рэлігійных дзеячоў ідзе падвойная гульня.
Пракуратура Рэспублікі Беларусь “ня мае зьвестак аб правядзеньні органамі КДБ апэратыўна-вышукных мерапрыемстваў адносна Анатоля Лябедзькі”. Менавіта такі адказ за подпісам пракурора аддзелу па нагляду за выкананьнем законаў аб дзяржаўнай бясьпецы З.Чэркаса атрымаў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Палітык зьвяртаўся ў рэспубліканскую пракуратуру з запытам, ці давала гэтае ведамства санкцыю на правядзеньне адносна яго апэратыўна-вышукных мерапрыемстваў.
Яно цягнулася больш за 10 месяцаў. Аляксандар Лукашэнка нядаўна заявіў, што ў Нямеччыне ў Лявонава знойдзеныя асабістыя грашовыя рахункі на 17 мільёнаў даляраў. Між тым, пракуратура пакуль не пацьвердзіла гэтых зьвестак. Кіраўнік сьледчай групы Іван Бранчаль увогуле адмовіўся камэнтаваць гэтыя зьвесткі і спаслаўся на тайну сьледзтва.
Днямі Аляксандар Лукашэнка, адказваючы на пытаньні студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, распавёў будучым эканамістам пра нейкі шматмільённы рахунак экс-генэральнага дырэктара трактарнага заводу Міхаіла Лявонава, які нібыта ў часе расьсьледаваньня крымінальнай справы знайшлі ў Нямеччыне.
Адносна генэральнага дырэктара ААТ “Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка” распачатая крымінальная справа па прызнаках злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэксу, -- злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Справа распачатая Ўпраўленьнем дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў па Гарадзенскай вобласьці.
“Для Беларусі празьвінеў званок. Час распачынаць рэформы і будаваць па-новаму адносіны з суседзямі”, -- заявіў кіраўнік амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Камітэт ЗША па НАТО Брус Джэксан на прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася 3 сьнежня ў Менску. Дэлегацыя Камітэту ЗША па НАТО знаходзіцца ў Беларусі з 1 па 4 сьнежня. Мэтай візыту зьяўляецца распаўсюд інфармацыі аб працэсах эўраатлянтычнай інтэграцыі, пашырэньне супрацоўніцтва з НАТО.
Былы амбасадар Беларусі ў Японіі Пётар Краўчанка заявіў, што пасьля вяртаньня на радзіму ён зьбіраецца выступіць з шэрагам “палітычных сэнсацыяў”. “Вы даведаецеся яшчэ некалькі сэнсацыяў – іх будзе тры”, - сказаў ён, адказваючы на пытаньні "Интерфакса" ў аўторак у Токіо.
Пра стан законнасьці і правапарадку ў краіне, выніках працы, зробленай органамі пракуратуры за мінулы тыдзень, 3 сьнежня Аляксандру Лукашэнку паведаміў генэральны пракурор Віктар Шэйман.
Шэйман праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб мерах, якія прымаюцца праваахоўчымі органамі па шэрагу крымінальных справаў, якія атрымалі апошнім часам вялікі грамадзкі рэзананс.
Судова-мэдычная экспэртыза цела дырэктара інфармацыйнага агенцтва “Украінскія навіны” Міхаіла Каламійца, знойдзенага 30 кастрычніка ў лесапаркавай зоне ля беларускага гораду Маладэчна будзе праводзіцца з удзелам замежных экспэртаў. Як паведамляе РІА "Новости", сьледзтва плянуе зьвярнуцца па дапамогу французскага экспэрта Жана Рывале і экспэртаў зь Беларусі. Пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве намесьнік генэральнага пракурора Віктар Шокін.
Спыніла выхад газэта “Московский Комсомолец в Белоруссии”. Друкарня УП “Сьветач” адмовілася яе друкаваць, спасылаючыся на вуснае распараджэньне Міністэрства інфармацыі. Такім чынам, яшчэ на адну незалежную газэту, магчыма, часова, у нашай краіне стала меней. У расейскай кампаніі “МК-регион” “Беларускі выпадак” называюць беспрэцэдэнтным.
Кіраўнік прамысловага зьвязу “Новое Содружество” ( у які ўваходзіць найбуйнейшы завод па вырабу камбайнаў “Ростсельмаш”) Канстанцін Бабкін звярнуўся ва Ўрад РФ з просьбай абараніць пазыцыі айчынных камбайнабудаўнікоў на рынку Беларусі. Бабкін аргумэнтаваў свой пункт погляду тым фактам, што Расея павялічвае закупкі беларускіх трактараў, у той час як у Беларусі спынілі набываць камбайны расейскай вытворчасьці.
Ад 150 да 200 тысяч карыстальнікаў інтэрнэту налічваецца ў Беларусі. Такая розьніца ў падліках выкліканая перш за ўсё тым, што немагчыма падлічыць колькасьць карыстальнікаў у карпаратыўных сетках. Больш за ўсё карыстальнікаў (60-70 адсоткаў) зарэгістравана ў Менску. У асноўным гэта студэнты вну. Колькасьць карыстальнікаў інтэрнэту ў Беларусі кожны месяц павялічваецца на 3,5 адсоткі.
Тэма размовы была цікавая для мяне і для маёй суразмоўцы. Мы, кожная са сваёй званіцы, маем уласны погляд на прадмет размовы. Яна – як прафэсіянал з дваццацігадовым стажам, я – у дадзеным выпадку як спажывец прадукцыі, якая выпускаецца ёй і яе калегамі. Пра тое, што такое беларуская тэлевізія сёньня, пра спэцыфіку творчай працы, пра рэальную “кухню” падрыхтоўкі і падачы “правільнага разуменьня дзяржаўнай палітыкі”, пра самаадчуваньне людзей, якія да канца адданыя сваёй прафэсіі, распавядае Надзея Гаркунова, рэжысэр-кінадакумэнталіст, адна зь нямногіх сапраўдных высокапрафэсійных асоб, што засталіся на БТ-1.
Настаяцель берасьцейскага храма Ціхвінскай іконы Божай маці пратаярэй Ян (Грудніцкі) рашэньнем Берасьцейска-Кобрынскай япархіі пазбаўлены права праводзіць богаслужэньні “праз парушэньне царкоўнай дысцыпліны і зьнявагу апостальскіх правілаў” да раскаяньня.
Пераважная большасьць апытаных сацыёлягамі кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў Беларусі – 80 адсоткаў – хацелі б накіраваць магчымыя інвэстыцыі ў першую чаргу на абнаўленьне зношаных магутнасьцяў, і ніводнае зь іх – на аб’екты соцкультбыта. Такія дадзеныя эскпэртнага апытаньня, праведзенага супрацоўнікамі Навукова-дасьледчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Беларусі ў кастрычніку 2002 году. На анкету адказала 225 кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў краіны.
Урад мае намер да канца сёлетняга году расшукаць дадатковыя сродкі ў бюджэт і правесьці аўкцыён па прыватызацыі НК “Славнефть”. Без перабольшваньня можна сказаць, што зьмена ўладальніка НК “Славнефть” стане каншахтам году. У той самы час гэты каншахт мае шанец стаць сур’ёзным скандалем, які ў чарговы раз пацьвердзіць неўраўнаважанасьць расейскіх эканамічных рэформаў і адсутнасьць празрыстасьці ў выкананьні дзелавых працэдур.
У Віцебскай вобласьці прызначаны аўкцыён па продажы акцыяў 34 акцыянэрных таварыстваў аграпрамысловага комплексу, якія належаць вобласьці. Таргі прызначаныя на 27 сьнежня. Як паведамляе прэсавая служба Міністэрства эканомікі Беларусі, пачатковы кошт акцыяў вызначаны ў памеры 26,9 млрд. беларускіх рублёў. Арганізыцыяй і правядзеньнем таргоў займаецца фонд “Віцебскаблмаёмасьць”.
Канцэрн “Газпром” у аўторак правёў прэзэнтацыю новага стратэгічнага праекту – будаўніцтва Паўночна-Эўрапейскага газапроваду. Яго будаўніцтва дазволіць значна павялічыць аб’ём паставак расейскага газу ў Заходнюю Эўропу. Ідэя гэтага праекту ўжо існуе 10 гадоў, аднак толькі зараз яна блізкая да рэалізацыі.
У Расейскі фонд федэральнай маёмасьці (РФФМ) паступілі дзясяткі заяваў на ўдзел у аўкцыёне па продажу 74,96 адсоткі акцыяў ААТ “НДК “Славнефть”. Пра гэта агенцтву “Росбизнесконсалтинг” паведаміў высокапастаўлены чыноўнік РФФМ, які пажадаў не называць сябе.
Да 1 студзеня 2004 году Нацыянальны банк Беларусі дазволіў прадпрымальнікам набываць наяўную валюту за безнаяўныя рублі для набыцьця тавараў за мяжой. Набыцьцё ажыцьцяўляецца на аснове дамовы паміж прадпрымальнікам і банкам, што абслугоўвае яго разьліковы рахунак, зь якога пералічваюцца грошы.
У Беларусі з пачатку году індэкс спажывецкіх коштаў вырас на 29,8%, паведаміла Міністэрства статыстыкі і аналізу краіны. На 2002г. урад і Нацыянальны банк Беларусі прагназавалі падвышэньне коштаў на 20-27%.
“Газпром” прадставіў новы стратэгічны праект – Паўночна-Эўрапейскі газапровад, які пройдзе па дне Балтыйскага мора ў абыход Украіны і Беларусі ў Заходнюю Эўропу. Агульны яго кошт – 5,7 млрд. даляраў. Аб неабходнасьці будаўніцтва новага газапроваду па дне Балтыйскага мора ў “Газпроме” кажуць ужо некалькі гадоў. Перашкодай да рэалізацыі гэтай ідэі служыць адсутнасьць у газавага канцэрну неабходных сродкаў і спад аб’ёмаў здабычы газу цягам апошніх пяці гадоў.