Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Свавольнага сьвятара пазбавілі права праводзіць богаслужбы
12:36, 04/12/2002

Настаяцель берасьцейскага храма Ціхвінскай іконы Божай маці пратаярэй Ян (Грудніцкі) рашэньнем Берасьцейска-Кобрынскай япархіі пазбаўлены права праводзіць богаслужэньні “праз парушэньне царкоўнай дысцыпліны і зьнявагу апостальскіх правілаў” да раскаяньня.

Настаяцелем царквы Ціхвінскай іконы Божай маці прызначаны айцец Ігнацій. Аднак, як мяркуюць у епархіяльным упраўленьні Берасьцейска-Кобрынскай япархіі, канфлікт ня вырашаны. Сьвятар адмовіўся ад прыходу ў Жабінкаўскім раёне і зараз знаходзіцца не пры справе, хоць і не пазбаўлены сана і не адлучаны ад царквы.
Ян Грудніцкі некаторы час таму быў настаяцелем Сьвята-Сімяёнаўскай царквы – катэдральнага сабору Берасьйска-Кобрынскай япархіі, айца Яна перавялі настаяцелем храма Ціхвінскай іконы Божай Маці, які будаваўся зь ягонай ініцыятвы. Аднак у канцы лістапада пратаярэй быў выведзены па-за штат Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ). Афіцыйная вэрсія – развод з жонкай і другая жаніцьба. Сам сьвятар лічыць, што гэта надуманая прычына.
Паводле БелаПАН, айцец Ян зьвяртаўся ў берасьцейскую грэка-каталіцкую царкву сьвятых Пятра і Паўла (уніяцкую) і да кіраўніцтва Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ), зарэгістраванай у ЗША. Сам сьвятар абвяргае меркаваньні наконт таго, што ён зьбіраўся сыйсьці з РПЦ і зрабіць прыход царквы Ціхвінскай іконы Божай маці прыходам БАПЦ. У мінулыя выходныя айцец Ян адмовіўся перадаць япархіі ключы ад царквы Ціхвінскай іконы Божай Маці і заявіў, што царква будавалася на ягоныя грошы. Прыхаджанам і новаму настаяцелю давялося ламіць дзьверы ў прысутнасьці супрацоўнікаў праваахоўчых органаў. Чым скончыцца канфлікт, пакуль невядома. Кіраўніцтва япархіі чакае ад айца Яна пакаяньня, але сам ён ніякіх крокаў насустрач ня робіць.
За гэты год канфлікт з айцом Янам – другі сур’ёзны канфлікт у Берасьцейска-Кобрынскай япархіі. Першы адбыўся ў царкве сьвятых Пятра і Паўла ў Ружанах Берасьцейскай вобласьці, дзе нават умяшальніцтва кіраўніцтва япархіі ня здолела вырашыць канфлікт паміж двума сьвятарамі і прыхаджанамі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: