Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яшчэ адзін буйны гаспадарнік трапіў “пад артыкул”
12:15, 04/12/2002

Адносна генэральнага дырэктара ААТ “Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка” распачатая крымінальная справа па прызнаках злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэксу, -- злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Справа распачатая Ўпраўленьнем дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў па Гарадзенскай вобласьці.

Як паведамілі БелаПАН у прэсавай службе Камітэту дзяржаўнага кантролю (КДК), кіраўнік прадпрыемства “ наўмысна, насуперак інтарэсам дадзенага прадпрыемства, у 2000-2001 годзе даваў незаконныя ўказаньні работнікам аб фармаваньні ўліковых коштаў на прадукцыю, якая рэалізоўваецца ў парадку таваразваротных апэрацыяў нерэзыдэнтам Беларусі, у памерах, якія не забясьпечваюць кампэнсацыю выдаткаў, зьвязаных з вытворчасьцю і рэалізацыяй уласнай прадукцыі”. Гэтыя дзеяньні нанесьлі фабрыцы матэрыяльны ўрон у суме 129,7 млн.руб.
Акрамя таго, паводле інфармацыі прэсавай службы КДК, у гэты ж пэрыяд дырэктар даваў незаконныя ўказаньні падначаленым аб фармаваньні тарыфаў на паслугі па пераапрацоўцы давальніцкай сыравіны для заказьнікаў у памерах, якія не забясьпечваюць прадпрыемству кампэнсацыі выдаткаў. Гэта пацягнула за сабой матэрыяльны ўрон прадпрыемству ў памеры 62,3 млн.рублёў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: