Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Брус Джэксан: Для Беларусі празьвінеў званок
11:03, 04/12/2002

“Для Беларусі празьвінеў званок. Час распачынаць рэформы і будаваць па-новаму адносіны з суседзямі”, -- заявіў кіраўнік амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Камітэт ЗША па НАТО Брус Джэксан на прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася 3 сьнежня ў Менску. Дэлегацыя Камітэту ЗША па НАТО знаходзіцца ў Беларусі з 1 па 4 сьнежня. Мэтай візыту зьяўляецца распаўсюд інфармацыі аб працэсах эўраатлянтычнай інтэграцыі, пашырэньне супрацоўніцтва з НАТО.

У часе свайго візыту ў Менск Брус Джэксан і ягоны калега Джулі Фінлі правялі сустрэчы з праваабаронцамі, прадстаўнікамі палітычных партыяў і моладзевых рухаў, жонкамі зьніклых беларускіх палітыкаў, а таксама зь міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым, міністрам абароны Леанідам Мальцавым.
На думку кіраўніка Камітэту ЗША па НАТО, Беларусь зможа адыграць значную ролю ў сыстэме бясьпекі Эўропы, аднак для гэтага, перш за ўсё, неабходна выканаць першасныя ўмовы, якія неабходныя для таго, каб Беларусь стала дэмакратычнай дзяржавай і магла ўвайсьці ў сям’ю эўрапейскіх народаў. Пашырэньне НАТО і Эўразьвязу ў Эўропе адбываецца цяпер паралельна. Паводле Джэксана, уступіць у НАТО значна лягчэй, чым у ЭЗ. У апошняга патрабаваньні больш жорсткія. Аднак ад гэтага не лягчэй, бо знаходзіцца толькі ў адной з гэтых міжнародных арганізацыяў немагчыма. Усялякая эўрапейская дзяржава, якая ўступае ў НАТО, рана ці позна ўступае і ў Эўразьвяз. Ці наадварот.
Што да пэрспэктываў Беларусі на гэтым полі, то тут Брус Джэксан ня мог паведаміць нічога канкрэтнага. Бо, перш, чым казаць пра нейкія тэрміны, на думку Джэксана, неабходна “выйсьці на ганак”, стаць на шлях рэформаў і дэмакратычных пераўтварэньняў. “Бо журналісты павінны прыходзіць начаваць дадому, а апаненты ўлады павінны трымаць паразу на выбарах, а не ноччу ў падваротнях”, -- заявіў палітык.
Распавядаючы пра сустрэчу зь міністрам абароны, Джэксан адзначыў, што “беларускія ўзброеныя сілы зьбіраліся адказна ставіцца да працэсаў у Эўропе, але гэта зусім ня тое, супраць чаго выступаюць краіны-саюзьнікі НАТО. Перш за ўсё, гэта парушэньні правоў чалавека, затым жорсткае абыходжаньне з апанентамі ўлады. Такога стаўленьня да прадстаўнікоў апазыцыі не існуе ні ў адной з эўрапейскіх краін. І яшчэ адна, вельмі важная прычына – гэта перадача ваенных тэхналёгіяў у Ірак насуперак санкцыяў ААН”.
Пасьля сустрэчы зь міністрам замежных справаў сп. Джэксан паведаміў, што, на яго думку, кіраўнік беларускага МЗС выдатна разумее, што Беларусь “загнала сябе ў кут”, аднак, як адзначыў Джэксан, “міністар пацьвердзіў гатоўнасьць Беларусі ўдзельнічаць у дыялёгу, але краіны Эўропы заяўляюць аб неабходнасьці правядзеньня рэформаў”.
Сёньня кіраўнік Камітэту ЗША па НАТО вылятае зь Менску. Брус Джэксан абверг паведамленьні расейскіх інфармацыйных агенцтваў аб тым, што ён нібыта намерваецца сёньня сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Сустрэча з кіраўніком дзяржавы, якога зусім нядаўна не пусьцілі на саміт НАТО ў Празе, у ягоныя пляны аніяк не ўваходзіла.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: