Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратура пацьвярджае незаконнасьць дзеяньняў КДБ 16:02, 04/12/2002, Прэсавая служба АГП
Пракуратура Рэспублікі Беларусь “ня мае зьвестак аб правядзеньні органамі КДБ апэратыўна-вышукных мерапрыемстваў адносна Анатоля Лябедзькі”. Менавіта такі адказ за подпісам пракурора аддзелу па нагляду за выкананьнем законаў аб дзяржаўнай бясьпецы З.Чэркаса атрымаў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Палітык зьвяртаўся ў рэспубліканскую пракуратуру з запытам, ці давала гэтае ведамства санкцыю на правядзеньне адносна яго апэратыўна-вышукных мерапрыемстваў.
Такім чынам, Пракуратура Рэспублікі Беларусь пацьвердзіла незаконнасьць дзеяньняў КДБ, супрацоўнікі якога (як вынікае з тэсту пісьмовага папярэджання, вынесенага Анатолю Лябедзьку 5 лістапада сёлетняга году) доўгі час кантралявалі кожны крок аднаго зь лідэраў беларускай апазыцыі.