Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцебскія калгасы пойдуць з малатка 12:26, 04/12/2002, АФН
У Віцебскай вобласьці прызначаны аўкцыён па продажы акцыяў 34 акцыянэрных таварыстваў аграпрамысловага комплексу, якія належаць вобласьці. Таргі прызначаныя на 27 сьнежня. Як паведамляе прэсавая служба Міністэрства эканомікі Беларусі, пачатковы кошт акцыяў вызначаны ў памеры 26,9 млрд. беларускіх рублёў. Арганізыцыяй і правядзеньнем таргоў займаецца фонд “Віцебскаблмаёмасьць”.
На аўкцыён выстаўляюцца акцыі прадпрыемстваў мясамалочнай галіны, ільнозаводаў, акцыянэрных таварстваў, якія абслугоўваюць аграпрамысловы сэктар. Акцыі будуць прадавацца адзінымі пакетамі ад 10% да 47% статутнага фонду ААТ без умоваў. Самы дарагі лот – ААТ “Глыбоцкі камбінат малочных кансэрваў” – кошт ягоных акцыяў складзе амаль 4,12 млрд. беларускіх рублёў. Усе атрыманыя на таргах сродкі пойдуць у абласны бюджэт. Калі ад патэнцыйнага інвэстара будуць сыходзіць выгадныя прапановы, то абласныя ўлады гатовыя да перамоваў з інвэстарамі адносна падвышэньня іх долі ў акцыянэрным капіталі.